Земская ўправа (Амсьціслаў)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Земская ўправа
| |
Будынак былой земскай управы
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Амсьціслаў |
Каардынаты | 54°01′15″ пн. ш. 31°43′41″ у. д. / 54.02083° пн. ш. 31.72806° у. д.Каардынаты: 54°01′15″ пн. ш. 31°43′41″ у. д. / 54.02083° пн. ш. 31.72806° у. д. |
Дата заснаваньня | канец XIX — пачатак XX ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Земская ўправа | |
Земская ўправа на Вікісховішчы |
Земская ўправа — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX ст. у Амсьціславе. Знаходзіцца на гістарычнай Кіеўскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьБудаваўся ў канцы XIX — пачатку XX ст. з цэглы. У будынку разьмяшчалася земская ўправа.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік эклектычнай архітэктуры. Гэта 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак з высокімі паўсутарэньнямі, 2-схільным вальмавым дахам. Бакавы вугал зразаецца і завяршаецца шчытападобным атыкам. Фасады падзяляюцца карнізам на два паверхі, таксама яны падзяляюцца вэртыкальна лапаткамі і аконнымі праёмамі. Вокны высокія прастакутныя на першым паверсе і лучковага абрысу з складанымі ліштвамі на другім. Сьцены завяршаюцца разьвітым карнізам з сухарыкамі. На другім паверсе бальконы з чыгуннымі агароджамі.
Усярэдзіне мае калідорную сыстэму плянаваньня[1].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 28
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Пятросава А. Будынак земскай управы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Менск, 1986. С. 303.
Літаратура
рэдагаваць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 408 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000506 |