Зелянское возера
возера ў Беларусі
Возера
Зелянское
Зелянское | ||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Зелянское, Бабінавіцкае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Лучосы. Знаходзіцца ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці. Плошча паверхні возера 1,2 км². Даўжыня 2,4 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня дасягае 4 м.
На паўночна-заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Бабінавічы.
Апісаньне
рэдагавацьКатлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і складаецца з двух плёсаў, злучаных адносна вузкай пратокай. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 мэтраў. Берагі высокія.
У возера ўпадаюць рака Вярхіта і дзьве ракі з аднолькавай назвай Узьменка, выцякае рака Лучоса[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 356.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.