Здэнэк Мілер
Здэ́нек Мі́лер (па-чэску: Zdeněk Miler; 21 лютага 1921, Кладна, Чэхаславаччына — 30 лістапада 2011, Нова Вэсь пад Плешы[2], Чэхія) — чэскі рэжысэр і аніматар. Найбольш вядомы як аўтар сэрыі дзіцячых мультфільмаў пра «Кроціка».
Здэнек Мілер | |
Zdeněk Miler | |
Дата нараджэньня | 21 лютага 1921 |
---|---|
Месца нараджэньня | Кладна |
Дата сьмерці | 30 лістапада 2011 (90 гадоў) |
Месца сьмерці | Нова Вэсь пад Плешы |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | рэжысэр, аніматар |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0587036 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Нацыянальную мастацкую школу ў Празе, з 1938 працягнуў навучаньне ў Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва. У сувязі з пачаткам вайны навучаньне перарвалася, і ў 1941 року пачаў творчую дзейнасьць пачаў у зьлінскай студыі анімацыі «Baťa».
Па вайне скончыў навучаньне ў Вышэйшай школе і ў 1945 перайшоў ў праскую студыю «Bratři v triku» Іржы Трэнкі. Распрацаваў для студыі лягатып — тры кучаравыя хлопчыкі ў цяльняшках. Першай ягонай самастойнай працай стала анімаваная стужка «Пра мільянэра, які скраў сонца» паводле твору Іржы Волькера.
У 50-я мэтанакіравана заняўся стварэньнем кніжак-размалёвак і ілюстрацый для дзіцячых кніг. У супрацоўніцтве з выдавецтвам «Albatros» праілюстраваў каля 40 кніг. У 1999 атрымаў ад гэтага выдавецтва ўзнагароду «Залатая палітра» за 5 мільёнаў выдадзеных кніг зь ягонымі ілюстрацыямі, а праз два рокі і ўзнагароду за доўгатэрміновую працу над кнігамі для дзетак.
У пяцідзясятыя рокі малады рэжысэр атрымаў заданьне стварыць адукацыйную стужку пра тое, як вырабляюць палатно. Прапанаваны сцэнар (які прадугледжваў апісаньне станкоў, тэхналёгіі і да т. п.) ён адрынуў і напісаў свой, паводле якога цягам усяго мультфільму дзетак будзе суправаджаць нейкі сымпатычны зьвярок, якога тыя будуць слухаць. Праца над першай сэрыяй «Кратку», які прынясе Здэнеку Мілеру сусьветную вядомасьць, цягнулася два гады. «Як краток прыдбаў нагавіцы» — адзіная сэрыя мультфільму, у якой зьвяры размаўлялі; ва ўсіх астатніх, якіх налічваецца больш за шэсьцьдзесят, Краток і ягоныя сябры — мышка, вожык, жабка, зайчаня — выказвалі свае эмоцыі толькі з дапамогай гукаў. Гэта было зроблена для таго, каб мультфільмы былі зразумелыя дзецям у любой краіне сьвету[3]. Агучылі герояў першых мультфільмаў дзеці Здэнека — Кацярынка і Барбарка.
Апошнія рокі жыцьця Мілер правёў у доме састарэлых места Нова Вэсь пад Плешы непадалёк ад Прагі, дзе й памёр 30 лістапада 2011.
Фільмаграфія
рэдагаваць«Краток»
рэдагавацьНізка анімацыйных фільмаў пра Кроціка.
- «Як краток прыдбаў нагавіцы» (1957)
- «Краток і машынка» (1963)
- «Краток і ракета» (1966)
- «Краток і радыё» (1968)
- «Краток і зялёная зорка» (1969)
- «Краток у заапарку» (1969)
- «Краток — агароднік» (1969)
- «Краток і гумка» (1969)
- «Краток і ледзянец» (1970)
- «Краток і тэлевізар» (1970)
- «Краток і вожык» (1970)
- «Краток і парасон» (1971)
- «Краток — мастак» (1972)
- «Краток і музыка» (1974)
- «Краток і тэлефон» (1974)
- «Краток і запалкі» (1974)
- «Краток — хімік» (1974)
- «Краток і бульдозэр» (1975)
- «Краток і дыван» (1975)
- «Краток і яйка» (1975)
- «Краток — фатограф» (1975)
- «Краток — гадзіньнікар» (1975)
- «Краток на Вігілію» (1975)
- «Краток у пустэльні» (1975)
- «Краток і карнавал» (1976)
- «Краток у месьце» (1982)
- «Краток у сьне» (1984)
- «Краток і мэдыцына» (1987)
- «Краток — кіназорка» (1988)
- «Краток і арол» (1992)
- «Краток і гадзіньнік» (1994)
- «Краток і качаняты» (1995)
- «Краток і сябрукі» (1995)
- «Краток і робат» (1995)
- «Краток і вугольле» (1995)
- «Краток і ўік-энд» (1995)
- «Краток і вечарына» (1995)
- «Краток і мама» (1997)
- «Краток і мэтро» (1997)
- «Краток і грыбы» (1997)
- «Краток і мышка» (1997)
- «Краток і зайчык» (1997)
- «Краток і сьнегавік» (1998)
- «Краток і фокусьнік» (1998)
- «Краток і балёнік» (1998)
- «Краток і хатка» (1998)
- «Краток і адпачынак» (1998)
- «Краток і качачка» (1998)
- «Краток і капялюш» (1998)
- «Краток і каробка» (1998)
- «Краток і мышка» (1998)
- «Краток і сьлімак» (1998)
- «Краток і біжутэрыя» (1998)
- «Краток і тэлевізыя» (1998)
- «Краток і чарэшня» (1998)
- «Краток і крынічка» (1999)
- «Краток і флейта» (1999)
- «Краток і пэндзаль» (1999)
- «Краток і рыбка» (2000)
- «Краток і ластаўка» (2000)
- «Краток і жабка» (2002)
«Цвыркун»
рэдагавацьНізка анімацыйных фільмаў пра цвыркуна.
- «Цвыркун і машына» (1977)
- «Цвыркун і павук» (1977)
- «Цвыркун і скрыпка» (1978)
- «Цвыркун і кураня» (1978)
- «Цвыркун і піла» (1978)
- «Цвыркун і туба» (1978)
- «Цвыркун і кантрабас» (1979)
«Шчанюк»
рэдагаваць- «Як шчанюк адчуў смак мёду» (1960)
- «Пра шчанюка» (1960)
- «Як шчанюк хацеў маленькіх сабачак» (1960)
- «Як сонейка вярнула шчанюку ваду» (1960)
- «Цікаўны шчанюк» (1960)
Іншыя мультфільмы
рэдагаваць- «Пра мільянэра, які скраў сонца» (1948)
- «Казка Месяца» (1958)
- «Мудры каток» (1959)
- «Пра найбагацейшага вераб’я ў сьвеце» (1961)
- «Пра Прастакутнічка і Трыкутнічка» (1965)
- «Гусеніца» (1967)
- «Пра Чырвоны каптурок»
- «Пра пеўніка і курачку»
Для дарослых
рэдагаваць- «Руды сьлед» (1963)
- «Гельгаляндзкі раманс» (1977)
Бібліяграфія
рэдагавацьПраілюстраваў наступныя кнігі:
- «Пра вясёлы паравозік» (аўтар Ян Чарэк)
- «Сьцежкі фурмана Сэйтрачка» (Вацлаў Чтвэртэк, 1977)
- «Кубуля і Куба Кубікуля» (Уладзіслаў Ванчура)
- «Казачны дзед» (Эдуард Пэцішка, 1958)
- «Як краток падарожнічаў» (Ёзэф Брукнэр, 1992)
Узнагароды
рэдагаваць- Срэбны леў Вэнэцыянскага кінафэстывалю за фільм для дзяцей (1957)
- Прыз на фэстывалі ў Мантэвідэо (1958)
- Перамога на Вэнэцыянскім кінафэстывалі (1960) у намінацыі «Лепшы пазнавальны/адукацыйны/забаўляльны фільм для дзяцей 7-гадовага ўзросту» за мультфільм «Як сонейка вярнула шчанюку ваду»
- Перамога на Вэнэцыянскім кінафэстывалі (1966) у намінацыі «Лепшы забаўляльны фільм для дзяцей» за мультфільм «Краток і ракета»
- Прыз глядацкіх сымпатый на Зьлінскім міжнародным кінафэстывалі дзяцей і моладзі (2001) за мультфільм «Краток і мама»
- Мэдаль За заслугі 1-й ступені (28 кастрычніка 2006)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Vědecká knihovna v Olomouci Zdeněk Miler // REGO (чэс.)
- ^ Red Kul. Zemřel výtvarník Zdeněk Miler, autor Krtečka // Aktuálně.cz. — 2011-11-30.
- ^ БелТА. (1 сьнежня 2011) Памёр аўтар знакамітых мульцікаў пра Кроціка Культура. Наша Ніва. Праверана 16 жніўня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЧэскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
- Здэнэк Мілер (анг.) на сайце IMDb
- Профіль на чэха-славацкай фільмавай базе