Звычайны ляляк
від птушак
Звычайны ляляк (Caprimulgus europaeus) — птушка сямейства Сапраўдныя лялякі, роду Лялякі. Распаўсюджаны ў Эўразіі і ў паўночна-заходняй Афрыцы. На Беларусі сустракаецца на ўсёй тэрыторыі.
Звычайны ляляк | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Разьдзел | Эўмэтазоі |
Тып | Хордавыя |
Атрад | Лялякападобныя |
Сямейства | Сапраўдныя лялякі |
Род | Лялякі |
Від | Звычайны ляляк |
Бінамінальная намэнклятура | |
Caprimulgus europaeus | |
Арэал | |
Арэал | |
Апісаньне
рэдагавацьПамерамі з дразда, адрозьніваецца неяркім шэравата-бурым апярэньнем, якое добра хавае птушку на фоне кары ці лясной коўдры. Як і іншыя віды сямейства, мае вялікія вочы, кароткі клюў зь вельмі вялікім разрэзам рта і кароткія ногі, якія не вельмі падыходзяць для перамяшчэньня па зямлі і для абхоплівання галін дрэваў. Насяляе светлыя сасновыя бары, вырубкі, просекі, пустэчы. Харчуецца вусякамі, на якіх палюе зь лёту.
Гняздо
рэдагавацьЯмка без высьцілкі пад прыкрыцьцем расьліннасьці.
Літаратура
рэдагаваць- Птушкі Еўропы. Палявы вызначальнік. Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с., іл.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |