Звон (газэта)

беларуская газэта, якая выдавалася ў 1919 року
(Перанакіравана з «Звон (1919)»)

«Звон» — штодзённая беларуская палітычна-эканамічная і літаратурная газэта. Орган Рады Беларусай Народнай рэспублікі. Выходавалася з 25 жніўня да 19 кастрычніка 1919 году. Спынена на № 27. Рэдактарка Ядвіга Луцэвіч. Паводле зьвестак адзьдзела нацыянальнасьцяў і друку Грамадзянскага ўпраўленьня ўсходніх земляў (31 жніўня 1919, Варшава), газэтай кіраваў «кансорцыюм» у складзе Язэпа Лёсіка, Язэпа Фарботкі , Алеся Прушынскага, Макара Касьцевіча. Друкарня Я. Грынблята. Перапрыемніцай «Звону» стала газэта «Беларусь».

Звон
Тып газэта
Краіна
Галоўны рэдактар Ядвіга Луцэвіч
Заснаваная 25 жніўня 1919
Закрытая 19 кастрычніка 1919
Мова беларуская
Штаб-кватэра Менск

Выдавалася ў Менску пад польскай акупацыяй. Матэрыялы газэты прасякнуты ідэяй адбудовы беларускай дзяржаўнасьці, адраджэньня гаспадаркі й культуры. У рэдакцыйным праграмным артыкуле «Нашае заданьне» падкрэсьлівалася неабходнасьць адбудовы «свае ўласнае Беларускае дзяржавы, свайго роднага беларускага Гаспадарства», стварэньня беларускага войска, якое б аб'яднала беларускія землі, а затым Устаноўчы Сойм выявіў бы волю народа. Рэдакцыя зьвярнулася да польскай дэмакратыі з заклікам адмовіцца ад экспансіянісцкіх плянаў у адносінах да Беларусі й прызнаць за беларускім народам права на самастойнае існаваньне.

У першым нумары ад 25 жніўня 1919 году была надрукавана адозва Юзэфа Пілсудзкага «Да насяленьня В.Кн. Беларуска-Літоўскага». У тым самым нумары ў артыкуле «Наша Заданьне»:

«Зьвяртаемся да польскай дэмакратыі з гэткімі словамі: колісь, за часоў быўшага Вялікага Княства Беларуска-Літоўскага, нашыя продкі памаглі вашым продкам збавіцца ад нямецкай крыжацкай навалы; коліць супольна мы бараніліся ад нашых ворагаў і былі дужыя і культурныя, але калі Польшча перастала паважаць нашыя дзяржаўныя і культурна-нацыянальныя патрэбы, то гэта прывяло да згубы і даўгалетняга палону і нас і вас».

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць