Звон Нагасакі
Помнік | |
Звон Нагасакі
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°53′45.88″ пн. ш. 27°32′49.12″ у. д. / 53.8960778° пн. ш. 27.5469778° у. д.Каардынаты: 53°53′45.88″ пн. ш. 27°32′49.12″ у. д. / 53.8960778° пн. ш. 27.5469778° у. д. |
Звон Нагасакі |
Звон Нагаса́кі — помнік, усталяваны ў верасьні 2000 году на плошчы Незалежнасьці (недалёка ад скульптуры Архангела Міхаіла й касьцёла Сьвятога Сымона й Сьвятой Алены й зьяўляецца напамінам аб ахвярах ядзерных катастрофаў.
Гісторыя
рэдагавацьЗвон (150 кг.) быў адліты майстрамі звонавага ліцьця па ініцыятыве каталіцкай царквы Японіі — ідэю ўстаноўкі ў Менску помніка падтрымаў каталіцкі арцыбіскуп гораду Нагасакі Францыск Ксаверы Канамэ Сінамота. Ён зьяўляецца «двайніком» звона «Анёл», уцалелага пасьля атамнай бамбардзіроўкі Нагасакі 9 жніўня 1945 году, знойдзенага й адкапанага прыхаджанамі пасьля бамбардзіроўкі пад развалінамі катэдральнага каталіцкага сабору Ўракамі, аднаго зь першых хрысьціянскіх храмаў Японіі. Пазьней яго ўсталявалі ў цэнтры Нагасакі як напамін пра страшныя наступствы вайны.
На цырымонію асьвячэньня помніка й закладаньня капсулаў зь зямлёй прыбыла зь Японіі дэлегацыя духоўных і сьвецкіх асобаў у колькасьці 62 чалавек. На адкрыцьці помніка 24 верасьня 2000 году пробашч Нагасацкага каталіцкага касьцёла Ўракамі Сіэт Мімура сказаў: «Няхай гэты помнік сымбалізуе нашу салідарнасьць зь Беларусьсю й тое, што нашыя народы зьвязваюць ня толькі эканамічныя й культурныя, але й духоўныя сувязі».
У падмурку помніка пад чорнай гранітнай плітой закладзеныя капсулы са жменькамі зямлі з Ерусаліму, зь японскіх гарадоў Хірасіма й Нагасакі й з раёнаў, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы. На гранітнай пліце выгравіраваны тэкст на беларускай і японскай мовах: «Гэты звон пастаўлены ў памяць ахвярам, якія загінулі з прычыны выпрабаваньняў ядзернай зброі і ядзерных катастроф у XX стагодзьдзі, і перадаецца касьцёлу Сьвятога Сымона і Сьвятой Алены і ўсяму беларускаму народу. Аб’яднайма нашы сілы і пабудуем на гэтай зямлі сапраўдны спакой, свабодны ад ядзернай зброі і войнаў. Памолімся аб спакоі ў сьвеце»[1]. На звоне маецца эмблема катэдральнага каталіцкага сабору гораду Нагасакі.
Крыніцы й заўвагі
рэдагаваць- ^ Тарас, А. Е. Костел… С. 19.
Літаратура
рэдагаваць- Тарас, А.Е. Костел в нашей жизни / А.Е. Тарас. — Минск : ФУАинформ, 2010. — 192 с.