Замак Сфорцаў
Славутасьць | |
Замак Сфорцаў
Castello Sforzesco | |
Замак Сфорцаў увечары
| |
Краіна | Італія |
Места | Мілян |
Каардынаты | 45°28′13″ пн. ш. 9°10′46″ у. д. / 45.47028° пн. ш. 9.17944° у. д.Каардынаты: 45°28′13″ пн. ш. 9°10′46″ у. д. / 45.47028° пн. ш. 9.17944° у. д. |
Тып будынка | замак |
Архітэктурны стыль | рэнэсансная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Філярэтэ[d] |
Дата заснаваньня | 1360 |
Статус | Італьянская нацыянальная спадчына[d][1][2] |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Замак Сфорцаў | |
Замак Сфорцаў на Вікісховішчы |
За́мак Сфо́рцаў (па-італьянску: Castello Sforzesco) — замак у Міляне (Італія), былая рэзыдэнцыя герцагаў Міляну, адна з найбуйнейшых цытадэляў Эўропы. Разьмяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы гістарычнага цэнтру на П’яцца Кастэльля (італ. Piazza Castello). Цяпер у замку дзейнічаюць некалькі музэяў і мастацкіх галерэяў.
Мінуўшчына
рэдагавацьРодавы замак Вісконціна гэтым месцы ўпершыню быў пабудаваны ў 1360-я — 1370-я. Аднак у 1447 року пасьля абвяшчэньня Амбразыянскай рэспублікі паўсталы народ разбурыў замак. У 1450 Франчэска I Сфорца распачаў ягоную рэканструкцыю. Некалькі з пакояў замку першапачаткова мелі штукарскае ўнутранае аздабленьне, найбольш вядомыя зь якіх фрэскі Леанарда да Вінчы ў Sala Delle Asse. Працавалі над аздабленьнем замку й такія майстры, як Даната Брамантэ, Філярэтэ і Чэзарыё Чэзарыяна. Пазьней замак некалькі разоў быў перабудоўваны й пазьнейшымі ўладальнікамі.
З пачаткам Італьянскіх войнаў Лядавіка Сфорца ўцёк зь Міляну, а ў Кастэльля Сфарцэска асеў францускі кароль Людовік XII. За ягоным пераемнікам Францыскам I замак быў закінуты; у 1521 року ад удару маланкі ўзарваўся парахавы склад у вежы Філярэтэ.
Пад уладай Гішпаніі замак быў разбудаваны: у XV-XVI стагодзьдзях яго абаранялі ад 1000 да 3000 чалавек, і гэта была адна з найвялікшых цытадэляў у Эўропе; была збудаваная вялізная сыстэма ўмацаваньняў з 12 бастыёнамі. Вонкавыя фартыфікацыі дасягнулі 3 км даўжыні і займалі плошчу 25,9 гектараў[3]
Падчас Рэвалюцыйных войнаў Мілян ізноў заваявалі французы. У 1796 року была прадстаўленая першая народная пэтыцыя, паводле якой замак павінен быў паўтарыць лёс Бастыліі як сымбаль «старой тыраніі». У 1801 былі раскіданыя бакавыя вежы ды гішпанскія бастыёны. Аднак неўзабаве Напалеон ухваліў праект аднаўленьня замку, ля яго быў разьбіты прасторны пляц.
Пасьля аб’яднаньня Італіі ў XIX стагодзьдзі і перадачы замку гораду пачалася ягоная рэстаўрацыя (1833—1905). У 1900 была адноўленая й вежа Філярэтэ.
Падчас бамбаваньня войскамі хаўрусьнікаў Міляну ў 1943 замак зазнаў значныя пашкоджаньні. Пасьляваенная рэканструкцыя будынку дзеля музэйных мэтаў была праведзеная архітэктурным таварыствам BBPR.
Цяпер у замку дзейнічаюць музэі «Pinacoteca del Castello Sforzesco», Музэй старажытнага мастацтва, музэй мэблі, музэй музычных інструмэнтаў і калекцыю прыкладных мастацтваў, Эгіпецкі музэй, дагістарычную сэкцыю Археалягічнага музэю і інш. Фрэскі Леанарда да Вінчы не захаваліся.
Апісаньне
рэдагавацьЗамак разьмешчаны ў цэнтры Міляну, на паўночны захад ад П’яцца іль Дуома. З боку гэтага пляцу стаіць найвышэйшая ва ўсёй пабудове брамная вежа. На пляцы перад брамай, на яе асі знаходзіцца сучасны фантан.
Чатырохкутнік замку ахоплівае сваімі мурамі вялікі ўнутраны двор, уваход у які знаходзіцца ў вежы Філярэтэ. Брама вядзе ў Каралеўскі дворык простакутнай формы з ганкам. На супрацьлеглым баку знаходзіцца Rocchetta (бел. невялікая фартэцыя) — найбольш непрыступная частка замку, дзе Сфорцы мелі сховішча падчас нападаў.
Захаваліся таксама арэна, аглядная вежа і нэаклясыцыстычная трыюмфальная арка (1807—1838).
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьМілянскія архітэктары, якія працавалі над пабудовай маскоўскага Крамлю, узялі за прыклад выгляд крэпасьці Сфорцаў для стварэньня формы вежаў і кароны зубцоў на сьценах[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б catalogo.beniculturali.it — 2014.
- ^ а б SIRBeC (італ.)
- ^ Guida Milano. — Touring Club Italiano, 1985. — С. 438—439.
- ^ Время грандиозного строительства Кремля (II половина XV-начало XVI века) (рас.) История Московского Кремля. ФГУК Государственный историко-культурный музей-заповедник «Московский Кремль». Праверана 9 ліпеня 2012 г.