Затока Каралевы Шарлоты (Канада)

(Перанакіравана з «Заліў Каралевы Шарлоты (Канада)»)

Затока Каралевы Шарлоты (па-ангельску: Queen Charlotte Sound) — затока ў паўночна-ўсходняй частцы Ціхага акіяну ля ўзбярэжжа правінцыі Канады Брытанская Калумбія.

Затока Каралевы Шарлоты

Геаграфія рэдагаваць

Затока падзяляе астравы Гайда-Гўаі й востраў Ванкувэр. На поўначы злучаецца з пратокай Гэкатэ, на поўдні з пратокай Каралевы Шарлоты. Паўночная мяжа затокі праходзіць па лініі, праведзенай паміж мысам Сэнт-Джэймз на востраве Канг і самай паўднёвай кропкай вострава Прайс. Раней паўночнай мяжой затокі лічылася лінія паміж мысам Сэнт-Джэймз і самой паўднёвай кропкай вострава Арыстазабал. Паўднёвая мяжа затокі праходзіць па лініі, праведзенай паміж мысам Скот і мысам Сутыл на востраве Ванкувэр, і па лініі паміж мысам Сутыл і мысам Каўшэн на ўзбярэжжы кантынэнтальнай частцы Брытанскай Калумбіі.

Затока ёсьць часткай унутранага суднаходнага шляху паміж астравамі ціхаакіянскага ўзбярэжжа Паўночнай Амэрыкі, які дазваляе марскім суднам прайсьці ад берагоў Аляскі да берагоў штата Вашынгтон пазьбягаючы суровых штармоў адкрытых водаў Ціхага акіяна[1].

Гісторыя рэдагаваць

5 жніўня 1786 году капітан Джэймз Стрэйндж, кіраўнік экспэдыцыі ў складзе двух суднаў — «Капітан Кук», пад камандай капітана Гэнры Лоўры, і «Экспэрымэнт», пад камандай капітана Джона Гіза, назваў пратоку ў гонар каралевы Шарлоты, жонкі ангельскага караля Георга III. Водная прастора, названая ім, цяпер вядома як пратока Каралевы Шарлоты. Даволі доўгі час і пратока і затока насілі адно й тое ж імя, толькі ў 1920 годзе Гідраграфічная служба Канады разьмежаваць затоку і пратоку[2].

Крыніцы рэдагаваць