Залман Гарэлік

беларускі геоляг

Залман Абрамавіч Гарэлік (5 красавіка 1908, Бабруйск — 16 лютага 1987, Менск) — беларускі савецкі геоляг, тэктаніст, арганізатар геалягічнае службы Беларусі, адзін з адкрывальнікаў першых радовішчаў калійнае і каменнай солі, нафты ў Прыпяцкім прагіне. Доктар геоляга-мінэралягічных навук (1973).

Залман Абрамавіч Гарэлік
Род дзейнасьці беларускі і савецкі геоляг, тэктаніст
Дата нараджэньня 5 красавіка 1908
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Бабруйск, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 16 лютага 1987
Месца сьмерці Сьцяг Беларускай ССР Менск, БССР
Занятак геоляг
Навуковая сфэра геалёгія

Біяграфія

рэдагаваць

Пасьля заканчэньня Маскоўскага геолягавыведнага інстытуту ў 1936 накіраваны ў Інстытут геалягічных навук АН БССР. З 1937 інжынэр, галоўны інжынэр, начальнік Беларускага геалягічнага кіраваньня. У пэрыяд эвакуацыі (1941—1944) начальнік Горкаўскага геакіраваньня. У 1944—1950 начальнік, галоўны геоляг Белгеалкіраваньня і па сумяшчальніцтве выкладчык катэдры геалёгіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1949—1955). У 1950—1955 — галоўны геоляг Беларускага інстытуту прамысловага праектаваньня. З 1955 на пэдагагічнай працы ў БДУ (дацэнт). З 1957 у Інстытуце геалягічных навук АН БССР — начальнік аддзелу нафты і газу, загадчык сэктару тэктонікі (1967—1976). З 1976 старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-дасьледчага геолягавыведнага інстытуту.

Сфэра навуковых інтэрасаў

рэдагаваць

Тэктоніка і структурная геамарфалёгія, фармаваньне нафтавых пакладаў, прагназаваньне радовішчаў карысных выкапняў (калійныя і каменная солі, нафта, мінэральная будаўнічая сыравіна). Стварыў геатэктанічны кірунак у вывучэньні нетраў і мінэральных рэсурсаў. Упершыню выканаў тэктанічнае раянаваньне тэрыторыі Беларусі і абгрунтаваў структурныя крытэры прагназаваньня радовішчаў соляў і нафты ў Прыпяцкім прагіне.

  • Данные по тектонике Белоруссии и проблема выявления месторождений соли и нефти на ее территории. Мн., 1945.
  • О связи современного рельефа БССР с тектоническими структурами // Весці АН БССР. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1957. № 2.
  • Пески БССР и их промышленное использование. Мн., 1961 (в соавт.).
  • О влиянии тектоники Белорусско-Литовского кристаллического массива на формирование современного рельефа и распределение речной сети // Геология и перспективы металлоносности докембрия Белоруссии и смежных районов. Мн., 1965.
  • Современная структура и история тектонического развития Припятской впадины. Мн., 1968 (в соавт.).
  • Разрывные нарушения Припятского грабена и их роль в распространении полезных ископаемых. Мн., 1986 (совм. с А. М. Синичкой).

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 78.
  • Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі — ураджэнцы Магілёўскай вобласці. — Магілёў, 2004. — С. 14—15.
  • Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 3: Герасименко — Картель / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 896 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0382-9 (Т. 3) — С. 129.