Залацісты сявец ці залацістая сеўка (па-лацінску: Pluvialis apricaria) — від птушак зь сямейства сяўцоў (па-лацінску: Charadriidae). Гняздуе на балоцістай мясцовасьці, на вільготных пустках і лугах. Яе арэал пражываньня распаўсюджваецца ад Ісьляндыі і Вялікабрытаніі да цэнтральнай Сыбіры, мяжуе на поўначы з арктычнай тундрай. У Цэнтральнай Эўропе гэтая птушка ўжо амаль зьнікла.

Залацісты сявец
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
КлясаПтушкі
АтрадСеўцападобныя
СямействаСяўцы
РодМагеланавы сяўцы
ВідЗалацісты сявец
Бінамінальная намэнклятура
Pluvialis apricaria
Pluvialis apricaria

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Залацісты сявецсховішча мультымэдыйных матэрыялаў