Зак Эфран
Закары Дэйвід Аляксандар «Зак» Эфран (па-ангельску: Zachary David Alexander «Zac» Efron; нарадзіўся 18 кастрычніка 1987 году, Сэн-Луіс-Абіспа, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі актор і сьпявак. Вядомасьць прыйшла да Зака Эфрана пасьля экранізацыі брадўэйскага м’юзыклу «Лак для валасоў»[1], але папулярным ён зрабіўся пасьля выкананьня галоўнай ролі ў фільме «Клясны м’юзыкл»[2].
Зак Эфран | |
Імя пры нараджэньні | Закары Дэйвід Аляксандар Эфран |
---|---|
Дата нараджэньня | 18 кастрычніка 1987 (37 гадоў) |
Месца нараджэньня | Сэн-Луіс-Абіспа, Каліфорнія, ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, сьпявак |
Гады дзейнасьці | 2002 — цяперашні час |
Сябра ў | High School Musical Cast[d] |
Маці | Starla Baskett[d] |
Узнагароды | Малады Галівуд |
IMDb | ID nm1374980 |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і Дэйвіда Эфрана, інжынэра на электрастанцыі, і Старлы Баскет[3]. Рос разам з малодшым братам Дыланам.
З 11 гадоў удзельнічаў у школьных тэатральных пастаноўках. З 15 гадоў удзельнічае ў тэлездымках (у сэрыяле «Сьвятляк» / Firefly). У 2000—2001 навучальным годзе наведваў мясцовую музычную школу пры каледжы Элана Гэнкака ў Санта-Моніцы[4].
У 2006 годзе скончыў школу(en) ў Ароё-Грандэ і паступіў ва ўнівэрсытэт Паўднёвай Каліфорніі ў Лос-Анджэлесе, спартоўцы якога ў Штатах клічуцца «траянцамі», аднак пакуль адклаў вучобу з-за ўдзелу ў здымках.
Кар’ера
рэдагавацьУ 2002 годзе Эфран зьявіўся ў ролі госьця ў некалькіх тэлесэрыялах, у тым ліку «Сьвятляк», «Хуткая дапамога» і «Абаронца». Ён гуляў Кэмэрана Бэйла некалькіх сэрыях «Адвечнага лета». Роля, якая першапачаткова плянавалася як часовая, стала рэгулярным пэрсанажам Эфрана. Са зьяўленьнем у «Адвечным леце», ён таксама зьняўся на шоў «C.S.I.: Месца злачынства Маямі», «Марская паліцыя: Cпэцаддзел», «Усё тып-топ, або Жыцьцё Зака й Кодзі» й «The Replacements». Быў намінаваны на прэмію для маладых выканаўцаў за найлепшую ролю ў тэлевізійным кіно, міні-сэрыяле — «Supporting Young Actor»[5]. У 2005 годзе ён згуляў галоўнага героя ў кліпе Гоўп Партлаў(en) на песьню «Sick Inside».
Дыскаграфія
рэдагавацьЗапісы з выкананьнямі Зака Эфрана ёсьць на дысках з саўндтрэкамі да фільмаў:
- 2007: «Лак для валасоў» 1 песьня (выпуск 10 ліпеня)
- 2007: «Клясны м’юзыкль 2» 8 песень (выпуск 14 жніўня)
- 2009: «Клясны м’юзікль 3» 10 песень (выпуск 24 кастрычніка)
- 2009: «Я і Орсан Уэлс» 1 песьня (выпуск 5 верасьня)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Zac Efron Joins Cast of Hairspray. CBS Studios. Праверана 2006-06-26 г.
- ^ Strauss, Neil (August 23, 2007), Zac Efron — the new American hearthrob, The Rolling Stone, pg 43. Retrieved August 21, 2007.
- ^ Michael Elkin 'High' Times Ahead. The Jewish Exponent. Праверана 2007-08-02 г.
- ^ PCPA Theaterfest Alumni. (анг.) — 12.03.2009.
- ^ IMDB. IMDB Awards for Zac Efron. Праверана March 13 2006 г. Архіўная копія ад 2012-03-13 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗак Эфран — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў