Закінт

грэцкі востраў
(Перанакіравана з «Закінф»)

За́кінт (па-грэцку: Ζάκυνθος) — грэцкі востраў і адміністрацыйная адзінка, частка Іянічных астравоў. Востраў вядомы са старажытных часоў, згадваецца ў Адысеі. Назва падыходзіць ад Закінту, сыну Дардану, легендарнага важака Аркадыі.

Закінт
Месца Іянічнае мора
Плошча 406 км²
Найвышэйшы пункт ГараВрахіянас,756м м
Краіна Грэцыя
Вобласьць Іянічныя астравы
Насельніцтва (2021) 40 508
Каардынаты 37°48′ пн. ш. 20°45′ у. д. / 37.8° пн. ш. 20.75° у. д. / 37.8; 20.75Каардынаты: 37°48′ пн. ш. 20°45′ у. д. / 37.8° пн. ш. 20.75° у. д. / 37.8; 20.75
Закінт на мапе Грэцыі
Закінт
Закінт
Закінт

Геаграфія

рэдагаваць

Сталіца вострава — горад Закінтас, з насельніцтвам 15 000 чалавек. Плошча — 409 км²; агульнае насельніцтва — звыш 38.000 жыхароў паводле перапісу 2011 году. Лінія ўзьбярэжжа — 123 км. Даўжыня вострава — 40 км; шырыня — 20 км. Найвышэйшы пункт — гара Врахіянас, вышынёй 758 мэтраў.

Гісторыя

рэдагаваць

Лічыцца, што арыгінальная назва востраву магла быць Ірые, а назву Закінт (па-лацінску: Zacynthus) ён атрымаў, бо быў заселены Закінтам, сынам Дардану з Псофісу ў Аркадыі. Фукідыд піша, што востраў засялілі ахейцы з Пэляпанэсу ў другім тысячагодзьдзі да н. э. Паводле традыцый, горад стварыў калёнію Сагунта ў супрацоўніцтве з рутуламі з Ардэі, як лічаць, да Траянскай вайны. У сьпісе караблёў у Іліядзе Закінт згадваецца як адна з тэрыторый-удзельніц узначаленай Адысэем экспэдыцыі супраць Троі. Паводле Герадоту, жыхары востраву варожа ставіліся да ўраджэнцаў Ляконіі і ўцекачоў са Спарты, якія прытуліліся на востраве.

Падчас Пэляпанэскай вайны Закінт быў саюзьнікам Атэнаў. У 430 годзе да н. э. Спарта атакавала горад; пазьней Атэны выкарыстоўвалі востраў як марскую базу для экспэдыцыі ў Пілас.

Эканоміка і клімат

рэдагаваць

Густая расліннасьць з урадлівымі раўнінамі на поўдні і гарамі на захадзе. Клімат — міжземнаморскі.

Вырабляюць аліўкавы алей. Вырошчваюць салодкі вінаград, з якога робяць разынкі Закінту, апэльсіны і лімоны. Аэрапорт Дыянісас Салямос працуе на паўднёвым захадзе востраву; у гэтай жа зоне знаходзіцца Нацыянальны марскі запаведнік Закінт, дзе жывуць чарапахі Caretta Caretta, якія лічыцца відам пад пагрозай выміраньня і сустракаюцца пераважна ў бухце Ляганас.

Вядомыя асобы

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Бухта Наважыа, мыс Скінары і Сіняя Пячора.

На гарыстым баку востраву, з Анафонтрыі адкрываецца цудоўны краявід з кляштарам.

У горнай вёсцы Кэры, на поўдні, стаіць маяк.

Найлепшымі пляжамі лічацца Порта Ліміёнас, Порта Вромі і Порта Зора.

Крыніцы ў даліне бухты Чэры.

Землятрусы

рэдагаваць

За гісторыю вострава адбыліся шматлікія землятрусы. Адзін з першых — у 1840 годзе, пасьля ў 1873, 1876 гадах. У 1893 годзе адбыўся асабліва моцны землятрус, якому папярэднічаў шэраг слабейшых штуршкоў, а ў наступныя два дні пасьля землятрусу яны паўтараліся.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Закінтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў