Закон Украіны «Пра адукацыю»
Закон Украіны «Пра адукацыю» (па-ўкраінску: Закон України «Про освіту») — закон, які вызначае прававыя асновы арганізацыі і дзейнасьці навучальных установаў. Паводле закону, мовай адукацыі ва Ўкраіне ёсьць украінская мова. Прыняты 5 верасьня 2017 году.
«Пра адукацыю» | |
па-ўкраінску: Закон України «Про освіту» | |
Вярхоўная Рада Ўкраіны | |
---|---|
Нумар | 2145-VIII |
Юрысдыкцыя | Украіна |
Прыняцьце | Вярхоўнай Радай Ўкраіны 5 верасьня 2017 (7 гадоў таму) |
Падпісаньне | прэзыдэнтам Украіны 25 верасьня 2017 (7 гадоў таму) |
Кароткі зьмест
рэдагавацьУ навучальных установах з гэтага часу будуць выкладаць на ўкраінскай мове. Вучням і студэнтам нацыянальных меншасьцяў і карэнных народаў гарантуецца права навучаньня на роднай мове. А для яго рэалізацыі будуць створаныя асобныя клясы.[1]
Школа будзе трохузроўневая: пачатковая — 4 гады, ўводзіцца з 2018 году, базавая сярэдняя адукацыя — 5 гадоў (гімназіі), ўводзіцца з 2022 году, профільная сярэдняя адукацыя — 3 гады (ліцэі і ўстановы прафэсійнай сярэдняй адукацыі), ўводзіцца з 2027 году.
З прыняцьцем закона менавіта дырэктар будзе прымаць на працу настаўніка — а не адпаведная ўправа адукацыі. Вызваляць ад пасады будзе таксама дырэктар.
Управы адукацыі таксама ня будуць удзельнічаць у распрацоўцы і рэалізацыі складнікаў вучэбнай праграмы, ня будуць кантраляваць выкананьне законаў і абавязковае выкананьне Дзяржстандарту і ня будуць ўмешвацца ў фармаваньне пэдагагічнай нагрузкі настаўніка ці настаўніцы — усё гэта цяпер будзе адбывацца на ўзроўні школы.
Атэстацыю школаў новы закон цалкам ліквідуе. Як і інспэкцыі раённых упраў адукацыі.
Дырэктар школы будзе прызначацца па конкурсе раз у 6 гадоў. Ён можа займаць пасаду ня больш дзьвюх кадэнцый. Пры гэтым камісія, якая будзе прымаць адпаведнае рашэньне, будзе складацца ў тым ліку з настаўнікаў гэтай навучальнай установы. Акрамя іх, такая камісія павінна ўключаць наступных прадстаўнікоў: заснавальніка школы, грамадзкага аб’яднаньня бацькоў вучняў установы, грамадзкае аб’яднаньне дырэктараў школ гэтай мясцовасьці.
Закон прадугледжвае, што ўсе настаўнікі павінны ўдзельнічаць у паседжаньнях пэдагагічных рад. Такім чынам, усе настаўнікі будуць прыцягнуты да прыняцьця кіраўніцкіх рашэньняў сваёй школы. Педрада плянуе працу ўстановы, ўхваляе адукацыйныя праграмы, абмяркоўвае пытаньні павышэньня кваліфікацыі настаўнікаў, мае права ініцыяваць правядзеньне пазаплянавага інстытуцыйнага аўдыту ўстановы і абмяркоўвае мэханізмы забесьпячэньня акадэмічнай дабрачыннасьці ў сваёй школе.
Уся інфармацыя пра рэсурсы школы (фінансавыя, матэрыяльныя і кадравыя) павінна быць апублікаваная он-лайн.
Настаўнік больш ня будзе абавязаным слухаць лекцыі ў Інстытуце пасьлядыплёмнай пэдагагічнай адукацыі (ІППА). Настаўнікі за свой кошт аплочваюць наведваньне тых трэнінгаў, якія лічаць патрэбнымі для сваёй працы.
Артыкул 59 законапраекта дае настаўнікам магчымасьць самастойна выбіраць, у якой форме і дзе менавіта павышаць сваю кваліфікацыю. Настаўнікі самі аналізуюць, якім чынам яны жадаюць павысіць кваліфікацыю. Пасьля гэтага яны падаюць заяўку ў адміністрацыю школы. Тады зьбіраецца Пэдагагічная рада — і вырашае, каго і куды накіроўваць на павышэньне кваліфікацыі. Тады Педрада прымае рашэньні. Далей, згодна з гэтым плянам, настаўнікі наведваюць курсы, сэмінары або трэнінгі — а сродкі на іх аплату пералічвае школа (а не ўправа адукацыі). Закон дазваляе іншым фізычным і юрыдычным асобам фінансаваць такія курсы для настаўнікаў.
Закон прадугледжвае магчымасьць добраахвотнай сэртыфікацыі настаўнікаў.
Новы закон прадугледжвае мінімальную зарплату настаўніка ці настаўніцы ў памеры ня менш за 4 пражытачных мінімумаў для працаздольных асобаў. Гэта значыць, пэдагог найніжэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі можа атрымліваць 6736 грыўняў.[2]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Нові стандарти освіти в Україні: що змінить реформа(недаступная спасылка) // 24tv.ua
- ^ Просто про складне. Що новий закон про освіту дасть вчителям // nus.org.ua