Заграбскі ўнівэрсытэт
За́грабскі ўнівэрсытэ́т (па-харвацку: Sveučilište u Zagrebu) — найбуйнейшы і найстарэйшы харвацкі ўнівэрсытэт, які месьціца ў Заграбе. Таксама ёсьць самым старым дзеючым унівэрсытэтам Цэнтральнае Эўропы на поўдзень ад Вены і на паўднёвым усходзе Эўропы[6].
Заграбскі ўнівэрсытэт | |
Sveučilište u Zagrebu, Universitas Studiorum Zagrabiensis | |
Заснаваны | 23 верасьня 1669[1] |
---|---|
Рэктар | Дамір Борас[d] |
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | Зьвяз міжземнаморскіх унівэрсытэтаў[d], Кансорцыюм Сусьветнага павуціньня[d][3], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][4] і Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][5] |
Вэб-сайт | unizg.hr (харв.) unizg.hr/homepage/ (анг.) |
Гісторыя ўнівэрсытэту пачалася 23 верасьня 1669 году, калі імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі Леапольд I выдаў загад, які дазваляў заснаваць акадэмію езуітаў каралеўскага вольнага гораду Заграб. Стварэньне навучальнае ўстановы адбылося на Савеце Харвацкага каралеўства 3 лістапада 1671 году. Акадэміяй кіравалі езуіты больш за стагодзьдзе, пакуль ордэн ня быў распушчаны папам Клімэнтам XIV у 1773 годзе. У 1776 годзе аўстрыйская імпэратарка Марыя Тэрэзія выдала ўказ аб заснаваньні Каралеўскай акадэміі навук, якая замяніла папярэднюю акадэмію езуітаў. Біскуп Ёсіп Юрай Штросмаер прапанаваў заснаваць унівэрсытэт харвацкаму парлямэнту ў 1861 годзе. Імпэратар Франц Ёсіф падпісаў указ аб стварэньні Заграбскага ўнівэрсытэту ў 1869 годзе. Акт аб заснаваньні быў прыняты парлямэнтам у 1874 годзе і быў ратыфікаваны імпэратарам 5 студзеня 1874 году. 19 кастрычніка 1874 году Каралеўскі унівэрсытэт імя Франца Ёсіфа I быў афіцыйна адкрыты.
Унівэрсытэт мае 29 факультэтаў, 3 мастацкія акадэміі і адзіны ўнівэрсытэцкі цэнтар. На 2015 год ва ўстанове навучалася больш за 70 тысяч студэнтаў. Паводле стану на 2018 год унівэрсытэт займае 463-е месца ў сьпісе 1000 унівэрсытэтаў сьвету паводле зьвестак Цэнтру сусьветных рэйтынгаў унівэрсытэтаў[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija (харв.) — LZMK, 1999. — 9272 с.
- ^ Каталёг часопісаў у адкрытым доступе — 2003.
- ^ https://www.w3.org/Consortium/Member/List
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://web.archive.org/web/20221123144401/https://www.auf.org/les_membres/nos-membres/
- ^ Thomas, Liz; Wright, Malcolm (2011). «Institutional Transformation to Engage a Diverse Student Body». Emerald Group Publishing. — С. 236. — ISBN 9780857249036.
- ^ «University of Zagreb Ranking». Center for World University Rankings.