Заграбскі заапарк
заапарк
(Перанакіравана з «Загрэбскі заапарк»)
Заграбскі заапарк — гарадзкі заапарк, разьмешчаны ў сталіцы Харватыі горадзе Заграб. Гэта адзін з трох харвацкіх заапаркаў. Разьмешчаны ў парку Максімір. Плошчу ўласна заапарка складае 5,5 га, разам з азёрамі і сажалкамі — 7 га. Усяго ў заграбскім заапарку ўтрымліваюцца 2 225 асобінаў 275 відаў жывёл.
Заграбскі заапарк | |
харв. Zološki vrt grada Zagreba | |
Заснаваны | 27 чэрвеня 1925 |
---|---|
Разьмешчаны | Заграб |
Плошча | 7 га |
Колькасьць жывёлаў | 2225 |
Колькасьць відаў | 275 |
Каардынаты | 45°49′22″ пн. ш. 16°1′19″ у. д. / 45.82278° пн. ш. 16.02194° у. д.Каардынаты: 45°49′22″ пн. ш. 16°1′19″ у. д. / 45.82278° пн. ш. 16.02194° у. д. |
Заграбскі заапарк | |
zoo.hr |
Сярод цікавых і рэдкіх жывёлаў заграбскага заапаркаў — сьнежны барс, малая панда, акапі, шаблярогая антылёпа, зубар, карлікавы гіпапатам, двухгорбы вярблюд ды іншыя. Заапарк быў адкрыты 17 чэрвеня 1925 году харвацкім водным інжынэрам і філятэлістам Міё Філіпавічам.
Заапарк зьяўляецца чальцом Сусьветнай асацыяцыі заапаркаў і акварыўмаў, удзельнічае ў эўрапейскай праграме відаў жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня.