Завісішкі (лет. Zavisiškė) — вёска ў Летуве, каля возера Шакаў. Уваходзяць у склад Турмонцкага староства Езяроскага раёну Ўцянскага павету.

Завісішкі
лац. Zavisiški
лет. Zavisiškė
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Езяроскі
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°38′46″ пн. ш. 26°30′14″ у. д. / 55.64611° пн. ш. 26.50389° у. д. / 55.64611; 26.50389Каардынаты: 55°38′46″ пн. ш. 26°30′14″ у. д. / 55.64611° пн. ш. 26.50389° у. д. / 55.64611; 26.50389
Завісішкі на мапе Летувы
Завісішкі
Завісішкі
Завісішкі

Завіша — імя славянскага паходжаньня, якое ўтварылася zawiścić 'адчуваць зайздрасьць, завісьць, зайздросьціць'[1].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].

Гісторыя

рэдагаваць

У XIX ст. Завісішкі ўваходзілі ў склад Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні[5].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1902 год — 13 чалавек[6]
  1. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. Cz. 1: Odapelatywne nazwy osobowe. — Kraków, 2001. S. 363.
  2. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  3. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 717.
  6. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 209.