Жусты́н Трыé (па-француску: Justine Triet; нар. 17 ліпеня 1978, Фэкан, Францыя) — француская кінасцэнарыстка, акторка, рэжысэрка і прадусарка. Уладальніца Залатой пальмавай галіны 76-га Канскага кінафэстываля за фільм «Анатомія падзеньня»[2].

Жустын Трые
па-француску: Justine Triet
Дата нараджэньня 17 ліпеня 1978(1978-07-17) (46 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінарэжысэрка, сцэнарыстка, кінапрадусарка, мантажэрка
Сябра ў Collectif 50/50[d][1]
Узнагароды
IMDb ID nm2630323

Жыцьцьяпіс

рэдагаваць

Жустын Трые нарадзілася 7 ліпеня 1978 году ў горадзе Фэкан (дэпартамэнт Прыморская Сэна, Францыя). Прафэсійную адукацыю атрымала ў Нацыянальнай вышэйшай школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. Пасьля стварэньня некалькіх кароткамэтражак і дакумэнтальных стужак, Трые дэбютавала ў 2013 годзе поўнамэтражным фільмам «Узрост панікі», які прадставіла ў праграме ACID на 66-м Канскім міжнародным кінафэстывалі[2].

Другі фільм Жустын Трые, драма «Вікторыя», якая выйшла на экраны ў 2016 годзе, быў намінаваны на францускую нацыянальную кінапрэмію «Сэзар» у 5 катэгорыях, у тым ліку як лепшы фільм году, але не атрымаў ніводнай узнагароды[2].

Трэці поўнамэтражны фільм «Спакуса» змагаўся за «Залатую пальмавую галіну» на 72-м Канскім кінафэстывалі ў 2019 годзе, але саступіў фільму паўднёвакарэйскага рэжысэра Пон Джун Хо «Чужаеды»[3].

У 2023 годзе на 76-м Канскім кінафэстывалі адбылася прэм’ера чацьвёртага поўнамэтражнага фільма Трые. Карціна «Анатомія падзеньня» была ўключаная ў асноўную конкурсную праграму і атрымала «Залатую пальмавую галіну». Стала трэцяй жанчынай-рэжысэркай, якая атрымала гэтую ўзнагароду[4].

Фільмаграфія

рэдагаваць

Рэжысэрка

рэдагаваць

Кароткамэтражкі

рэдагаваць
  • 2007: На месцы (франц. Sur place)
  • 2011: Непаслухмяная дзяўчынка, дрэнны хлопчык (франц. Vilaine Fille, mauvais garçon).

Дакумэнтальныя фільмы

рэдагаваць
  • 2008: Сальфэрына (франц. Solférino)
  • 2010: Цені ў хаце (франц. Des ombres dans la maison).

Поўнамэтражныя фільмы

рэдагаваць
  • 2013: Барацьба Сальфэрыны (франц. La Bataille de Solférino)
  • 2016: Вікторыя (франц. Victoria)
  • 2019: Сыбіла (франц. Sibyl)
  • 2023: Анатомія падзеньня (франц. Anatomie d’une chute)[4].

Крыініцы

рэдагаваць
  1. ^ http://collectif5050.com/les-signataires
  2. ^ а б в Valentin Pérez. Justine Triet, anatomie d’une bande. M, le magazine du Monde, n°608, 13 mai 2023. — С. 65—71
  3. ^ Dossier: "Jeunes cinéastes français, on n'est pas morts" dans les Cahiers du cinéma no 688, avril 2013.
  4. ^ а б «Justine Triet, la Palme d’or 2023, avait été primée au festival Premiers Plans d’Angers 2012». Le Courrier de l'Ouest (28.05.2023).