Жукевіцкі сельсавет (Сьвіслацкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці БССР
Жуке́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Жукевічы.
Жукевіцкі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Уваходзіць у | Сьвіслацкі раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Жукевічы |
Дата ўтварэньня | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасаваньня | 23 сакавіка 1964 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць12 кастрычніка 1940 году створаны Ёдкавіцкі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР з цэнтрам у вёсцы Вялікія Ёдкавічы. З 20 верасьня 1944 году ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Жукевіцкі, цэнтар перанесены ў вёску Жукевічы[1]. З 25 сьнежня 1962 году ў Сьвіслацкім раёне. 23 сакавіка 1964 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучаная да Алекшыцкага і Эйсмантаўскага сельсаветаў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ Жукевіцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 263
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 153, 162