Жодзішкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Жодзішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. У склад сельсавету ўваходзяць 53 населеных пунктаў. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Жодзішкі. Старшыня сельскага выканаўчага камітэту — Мікалай Гайдукевіч[1].

Жодзішкаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Жодзішкі
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 2621 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Тэлефонны код 1592
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Смаргонскага раёну на плошчы 30033,22 га, на адлегласьці 22 км ад раённага цэнтру, 296 км ад абласнога цэнтру, 24 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі гораду Смаргонь.

Колькасьць населеных пунктаў − 68, колькасьць насельніцтва на 1 студзеня 2017 году − 2999 чалавек.

Гісторыя

рэдагаваць

З 28 красавіка 2016 году ў склад сельсавету ўвайшлі вёскі зьліквідаванага Лылойцінскага сельсавету.[2]

Рэлігійныя ўстановы

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятой Троіцы ў вёсцы Данюшава, 1809 год
  • Касьцёл Сьвятой Троіцы ў аграгарадку Жодзішкі
  • Царква Сьвятых роўнаапостальных цара Канстанціна і царыцы Алены ў аг. Жодзішкі, 2006 г.
  • Касьцёл Добрага Савета ў вёсцы Нястанішкі.

Вайсковыя пахаваньні і помнікі

рэдагаваць
  • Сымбалічны помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў в. Жодзішкі і Лылойці, вёсках Дабраўляны, Расла, Сасноўка, Сыраваткі, Трылесіна.
  • Вайсковыя пахаваньні расейскіх жаўнераў Першай сусьветнай вайны:
  • Магіла беларускага пісьменьніка Артура Цяжкага на могілках у вёсцы Нястанішкі.