Жаўна зялёная
Зялё́ны дзя́цел ці зялёная жаўна́ (Picus viridis) — від птушак зь сямейства дзятлавых (Picidae). Разам зь сівой жаўной (Picus canus) зьяўляецца адзіным прадстаўніком роду Picus у Цэнтральнай Эўропе.
Жаўна зялёная | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Дзятлападобныя |
Сямейства | Дзятлавыя |
Род | Picus |
Від | Зялёная жаўна |
Бінамінальная намэнклятура | |
Picus viridis (Linnaeus, 1758) | |
Арэал | |
Апісаньне
рэдагавацьПадобная да сівой жаўны: верх аліўкава-зялёны з бачным у палёце жоўтым надхвосьцем. У абодвух полаў чырвоная шапачка і чорны лоб. У самца чырвоная пляма на чорным «вусе». Маладыя больш сьветлыя, з больш выразнымі плямкамі зьверху і з рыскамі зьнізу. Радужына вока шэрая. Голас: чысты і гучны рогат, які нагадвае ржаньне каня: «клю-клю-клю-клю…» або «юх-юх-юх-юхюхюх» (у адрозьненьне ад сівой жаўны танальнасьць амаль аднолькавая), позыў «гі-йак», вельмі рэдка стукае. Даўжыня цела 31—35 см, размах крылаў 50—55 см[1].
Падвіды
рэдагаваць- P. v. viridis — большая частка Эўропы;
- P. v. sharpei — Пірэнейскі паўвостраў, Пірэнэі;
- P. c. karolini — ад Італіі на Ўсход праз Баўгарыю, Азію, паўднёва-заходні Туркмэністан да паўночнага Ірану.
Біятоп
рэдагавацьСьветлыя высакастволыя лясы (лісьцевыя або зьмяшаныя), часьцей іх прасьветленыя ўскрайкі, рачныя даліны, парослыя высокімі лісьцевымі дрэвамі (таполямі, вольхамі), групы дрэў сярод палёў, старыя паркі (нават у гарадах), на захадзе арэалу таксама сады, вінаграднікі, адкрытыя тэрыторыі з адзіночнымі дрэвамі і нават бязьлеснае навакольле з сухастоем.
Гняздо
рэдагавацьУ дупле (звычайна лісьцевага дрэва), звычайна бліжэй да сярэдзіны вышыні камля (часта 1—5 м над зямлёй). У подсьціле парахня, часам некалькі трэсак. Дыямэтар адтуліны 6—8 см, глыбіня гнездавой камэры 25—50 см, шырыня 15—20 см.
Яйкі
рэдагаваць5—7 (3—9, вельмі рэдка 11), эліптычныя, падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя, бліскучыя, з бачнымі порамі. Памеры: 31,0 × 23,0 мм (29,5—34,0 × 21,0—23,5 мм).
Арэал
рэдагавацьЭўропа (акрамя Ірляндыі), паўднёвая, паўднёва-ўсходняя і Малая Азія, Каўказ, Ірак, паўночны і заходні Іран, паўднёва-заходні Туркмэністан.
Пералёты
рэдагавацьАселы. У межах арэала ўзімку качуе.
Месца зімовак
рэдагавацьУ межах гнездавога арэала.
На Беларусі
рэдагавацьРэдкі на захадзе і вельмі рэдкі на астатняй частцы краіны аселы від. У Чырвонай кнізе Беларусі.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьЖаўна зялёная — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў