Жартайка (рака)
рака ў Беларусі
Жарта́йка — рака ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 20 км. Плошча вадазбору 86 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 ‰. Пачынаецца за 3 км на ўсход ад вёскі Жартайка, вусьце за 2 км на паўночны захад ад вёскі Палік. Цячэ пераважна празь лес, у нізоўі — празь Бярэзінскі біясфэрны запаведнік.
Жартайка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Жартайка |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 20 км |
Плошча басэйну | 86 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2 ‰ |
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 164