Жаночая зборная Швэцыі па валейболе
Жаночая зборная Швэцыі па валейболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Швэцыю на міжнародных валейбольных турнірах. Кіруецца Швэдзкай валейбольнай фэдэрацыі.
Жаночая зборная Швэцыі па валейболе | |||
Фэдэрацыя | Швэдзкая валейбольная фэдэрацыя | ||
---|---|---|---|
Канфэдэрацыя | Эўрапейская канфэдэрацыя валейболу | ||
Рэйтынг МФВ | 24 | ||
Колеры | жоўты, сіні | ||
Форма | |||
| |||
Апошняе абнаўленьне | 30 жніўня 2024 году |
Гісторыя
рэдагавацьВалейбол зьявіўся ў Швэцыі адразу па Другой сусьветнай вайне дзякуючы перасяленцам з Латвіі і Эстоніі і дзейнасьці Асацыяцыі маладых хрысьціянаў. У 1946 годзе Швэдзкім спартовым зьвязам у Стакгольме былі арганізаваныя першыя курсы па навучаньні валейболу. У 1961 годзе была заснаваная Швэдзкая валейбольная фэдэрацыя, якая праз год стала сябрам Міжнароднай фэдэрацыі валейболу.
Свой першы матч жаночая зборная Швэцыі згуляла 3 траўня 1964 году ў Мальмё супраць зборнай Даніі, у якім саступіла зь лікам 0:3. У 1965 годзе швэдзкія валейбалісткі атрымалі першую перамогу, выгуляўшы ў таварыскім матчы зборную Нарвэгіі. У 1967 годзе зборная ўпершыню трапіла на афіцыйную міжнародную арэну, узяўшы ўдзел у чэмпіянаце Эўропы, які ладзіўся ў Турэччыне. У першым паядынку швэдкі саступілі гаспадыням спаборніцтваў зь лікам 0:3. Усяго ж на сваіх дэбютных спаборніцтвах валейбалісткі Швэцыі згулялі 8 матчаў, у якіх прагулялі ўсім суперніцам. На наступным чэмпіянаце Эўропы, які ладзіўся ў 1971 годзе ў Італіі, швэдкі таксама былі сярод каманд-удзельніцаў ды занялі тое ж 16-е месца. Пасьля таго, як да кантынэнтальных пяршынстваў дадалі адборачныя турніры жаночая зборная Швэцыі аж да 2021 году толькі адзіны раз здолела кваліфікавацца ў асноўны турнір. У 1983 годзе швэдзкія спартоўкі ўпэўнена здабылі месца на чэмпіянаце, але на самім турніры выглядалі відавочна слабейшымі за іншых. У 2011 годзе зборная Швэцыі ўпершыню ў сваёй гісторыі ўзялі ўдзел у алімпійскай кваліфікацыі, а на чэмпіянаты сьвету да гэтага часу ані разу не заяўляліся.
Першыя посьпехі надыйшлі з новым турнірам, вядомым як Эўраліга. Зборная згуляла на чэмпіянаце Эўропы 2021 году, дзе здолела выйсьці з групы. У 1/8 фіналу швэдкі былі мацнейшымі за зборную Баўгарыі, але на наступным этапе скандынаўкі былі спыненыя зборнай Нідэрляндаў. На наступным чэмпіянаце Эўропы зборная таксама здолела выйсьці з групы, але ў 1/8 фінале каманда саступіла будучым фіналісткам турніру зборнай Сэрбіі. Швэдкі дэбютуюць на чэмпіянаце сьвету 2025 году ў Тайляндзе.