Жаночая зборная Славеніі па валейболе

Жаночая зборная Славеніі па валейболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Славенію на міжнародных валейбольных турнірах. Кіруецца Валейбольны зьвязам Славеніі.

Жаночая зборная Славеніі па валейболе
Сьцяг Славеніі
ФэдэрацыяВалейбольны зьвяз Славеніі
КанфэдэрацыяЭўрапейская канфэдэрацыя валейболу
Рэйтынг МФВ26
Колерызялёны, сіні
Форма
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Камандныя колеры
Апошняе абнаўленьне30 жніўня 2024 году

Гісторыя

рэдагаваць

Славенскі валейбол у першыя паваенныя гады займаў дамінуючае становішча ў югаслаўскім жаночым валейболе. Упершыню сфармаваная жаночая зборная Югаславіі, якая брала ўдзел у чэмпіянаце Эўропы 1951 году, таксама складалася перадусім з славенскіх валейбалістак. Аднак зь цягам часу дамінаваньне славенак скончылася.

 
Адборачны матч зборнай Славеніі супраць зборнай Аўстрыі ў 2022 годзе.

Пасьля распаду Югаславіі і здабыцьця ў 1992 годзе Славеніяй незалежнасьці Валейбольны зьвяз Славеніі далучыўся да Міжнароднай фэдэрацыі валейболу і Эўрапейскай канфэдэрацыі валейболу. Адразу была сфармаваная зборная, якая ня здолела ў 1993 годзе кваліфікацца на чэмпіянат Эўропы і сьвету. Пасьля гэтага некалькі гадоў зборная не зьбіралася. Вяртаньне славенская каманды адбылося ў сьнежні 1997 году, але яна яшчэ цягам 16 гадоў беспасьпяхова спрабавала прабіцца ў фінальныя турніры чэмпіянатаў сьвету і Эўропы. На чэмпіянаты Эўропы 2007 і 2009 гадоў іх не пусьціла зборная Беларусі.

Адабрацца на кантынэнтальнае першынство зборная Славеніі здолела толькі ў 2015 годзе, ў матчах сутыку двойчы выгуляўшы зборную Францыю. На самім жа чэмпіянаце Эўропе выступ дэбютантак завяршыўся ўжо па групавой стадыі, калі славенкі зазналі паразу ад зборных Нідэрляндаў, Італіі і Польшчы. У 2019 годзе зборная Славеніі ў другі раз у сваёй гісторыі ўзяла ўдзел у фінальнай стадыі чэмпіянату Эўропы, што скончылася паразай ад зборнай Нямеччыны на этапе 1/8 фіналу. На чэмпіянаце Эўропы 2023 году славенкі ня здолелі выйсьці з групы, але здабыўшы адзіную перамогу ў матчы супраць зборнай Вугоршчыны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць