Жазэф Жофр

францускі вайсковец

Жазэф Жак Сэзар Жофр (па-француску: Joseph Jacques Césaire Joffre; 12 студзеня 1852, Рывэсальт Дэпартамэнту Усходнія Пірэнэі, Францыя — 3 студзеня 1931, Парыж) — францускі вайсковы дзеяч, маршал Францыі з 1916, чалец Францускай акадэміі (1918).

Жазэф Жак Сэзар Жофр
Joseph Jacques Césaire Joffre
12 студзеня 18523 студзеня 1931 *
Месца нараджэньня Рывэсальт Дэпартамэнту Усходнія Пірэнэі
Месца сьмерці Парыж
Прыналежнасьць інжынэрныя войскі
Гады службы 1869 — 1916
Званьне Маршал Францыі
Бітвы/войны Франка-пруская вайна
Франка-кітайская вайна
Першая сусьветная вайна
Узнагароды
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
Старэйшы афіцэр ордэна Ганаровага легіёну
Старэйшы афіцэр ордэна Ганаровага легіёну
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёну
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёну
Кавалер ордэна Ганаровага легіёну
Кавалер ордэна Ганаровага легіёну
Ваенны Крыж
Ваенны Крыж
Ваенны мэдаль (Францыя)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Удзельнік франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў і каляніяльных войнаў у Індакітаі і Афрыцы.

З 1910 году — чалец, а з 1911 году — віцэ-старшыня Вышэйшай вайсковай рады і начальнік Генштабу.

У 1911—1914 гадах — начальнік Генэральнага штаба, падчас Першай сусьветнай вайны — галоўнакамандуючы, атрымаў перамогу на Марне.

У 1914—1916 гадах — галоўнакамандуючы францускай арміі.

Са сьнежня 1916 году — вайсковы дарадца ўраду.

У 1917—1918 гадах — кіраўнік францускай вайсковай місіі ў ЗША, а потым у Японіі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Жазэф Жофрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў