Еўлеўскі казёл (па-швэдзку: Gävlebocken) — саламяная фігура каляднага казла, якую ўсталёўваюць у швэдзкім горадзе Еўле, пачынаючы з 1966 штогод, перад першай нядзеляй Адвэнту.

Еўлеўскі калядны казёл, 21 сьнежня 2009

Гісторыя

рэдагаваць

У 1966 у прадпрымальніка Стыга Гаўлена ўзьнікла ідэя ўсталяваць на Замкавым пляцы ў Еўле гіганцкі варыянт традыцыйнага Каляднага казла. Стыг падзяліўся ідэяй і накідам будучай фігуры са сваім братам Ёргенам Гаўленам, які ў той час узначальваў Пажарную ахову Еўле. Пажарнікі пабудавалі гэтую фігуру (і рабілі гэта да 1970 году, а потым з 1986 да 2002 г.). Першага казла прафінансаваў Гары Стрэм, і 1 сьнежня 1966 саламяная фігура, вышынёй у 13 м, даўжынёю ў 7 м і вагой у 3 т, была ўсталявана на пляцы. Але ў Навагоднюю ноч, як толькі гадзіньнік прабіў 12, казёл быў падпалены.[1]

З таго часу Еўлеўскага казла падпальваюць амаль штогод — але менавіта гэты факт зрабіў яго і горад Еўле сусьветнавядомымі. Аднак падпал зьяўляецца злачынствам і клясыфікуецца як сабатаж. Гарадзкімі ўладамі ажыцьцяўляюцца спробы не дазволіць злачынцам зьнішчаць казла: для гэтага, напрыклад, з 2006 фігуру апрацоўвалі пажарастойкім матэрыялам. Але праз гэта казёл мокнуў і выглядаў непрыгожа, таму з 2010 да яго, замест гэтага, прыстаўленыя ахоўнікі.[2]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць