Ельня (басэйн Дняпра)

рака ў Беларусі

Е́льня — рака ў Краснапольскім і Прапойскім раёнах Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 30 км. Плошча вадазбору 170 км². Выдатак вады ў вусьці 0,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.

Рака
Ельня
Агульныя зьвесткі
Выток паміж вв. Чэрнін і Новае Жыцьцё
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 30 км
Сярэднегадавы сьцёк 0,9 м³/с
Плошча басэйну 170 км²
Нахіл воднай паверхні 1 ‰

Пачынаецца з балота паміж вёскамі Чэрнін і Новае Жыцьцё Краснапольскага раёну, вусьце за 3 км на паўночны захад ад вёскі Старынка Прапойскага раёну.

Даліна пераважна трапэцападобная, шырыня яе 250—500 м. Абалона перарывістая, паміж вёскамі Старынка і Ельня Прапойскага раёну адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,9 км (ад вытоку да вёскі Заазер’е Краснапольскага раёну), на астатнім працягу зьвілістае. Шырыня ракі ў межань 4—8 м[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 161

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 161