Еж3

тып вагонаў мэтро

Вагоны мэтрапалітэна тыпу Еж3 былі створаны на аснове вагонаў тыпу Еж, але адрозьніваліся зьмененаю электрычнаю схемаю: ставіліся больш магутныя цягавыя электрарухавікі ДК-116А, ужыта імпульснае рэґуляваньне напругі ў рэжыме рэастатнага тармажэньня на высокіх хуткасьцях. Таксама больш цьвёрдымі сталі сядушкі. Вагоны Еж3 зьяўляюцца асобным тыпам і не могуць эксплюатавацца ў адным складзе з вагонамі тыпу Е і Еж. Усе вагоны Еж3 — галаўныя і эксплюатуюцца, галоўным чынам, з прамежкавымі вагонамі Ем508Т.

Еж3
81-710
Вытворца Мыцішчанскі машынабудаўнічы завод
Пэрыяд выпуску з 1973
Пэрыяд эксплюатацыі з 1973
Тара 31,7 т
Даўжыня 19210 мм
Шырыня 2700 мм
Вышыня 3695 мм
Хуткасьць 90 км/г
Паскарэньне/замядленьне 1,1/1,2 м/с2
Тып тормазу электрадынамічны
Магутнасьць 4х72 кВт
Дыямэтар колаў 780 мм
Пасажыраёмістасьць 264 чел.
Выкарыстоўваецца Маскоўскі мэтрапалітэн
Харкаўскі мэтрапалітэн
Тбіліскі мэтрапалітэн
Бакінскі мэтрапалітэн

На аснове вагонаў Еж3 былі створаны вагоны Еж6 (81-712) для сакрэтнай сыстэмы Д6 (больш вядомае як Мэтро-2). Адрозьніваюцца яны ад Еж3 здольнасьцю працы без кантактнай рэйкі, ад акумулятарных батарэяў. У сыстэме Д6 выкарыстоўваюцца як вагоны суправаджэньня з кантактарна-акумулятарнымі электравозамі тыпу Л. Тры вагоны Еж6 № 5581, 5583, 5584 мадэрнізаваны ў прамежкавыя на ЗАТ «ЗРЭПС» і знаходзяцца ў рэзэрве пасажырскага парку дэпо «Планернае».

Па канструкцыі Еж3 амаль не адрозьніваюцца ад вагонаў тыпу Е, асноўныя адрозьненьні — больш магутныя цягавыя рухавікі ДК-116А гадзінавай магутнасьцю 72 квт (супраць ранейшае 68 квт) і наяўнаьсць у сілавой ланцугі тырыстарных рэґулятараў паслабленьня ўзрушанасьці для плаўнага кіраваньня токам узрушанасьці ТЭР пры тармажэньні на высокіх хуткасьцях.

Гісторыя

рэдагаваць

Першыя дасьледчыя вагоны № 5561—5573 у верасьні-кастрычніку 1973 году паступілі ў электрадэпо «Чырвоная Прэсьня» для працы на Чырвонапрэсьненскай лініі, а ўсьлед за імі ў верасьні-лістападзе наступнага году прыйшлі ўжо сэрыйныя Еж3 (усе ці амаль усе выпушчаныя для Масквы вагоны з нумарамі 56хх) і першыя Ем508Т (№ 6398—6399, а таксама ўсе ці амаль усе вагоны ў дыяпазоне 6400—6443). У сваю чаргу, усе больш старыя вагоны Еж, Еж1, Ем508 і Ем509 (усе — 1972 году выпуску) былі адпраўлены ў дэпо «Паўночнае» для замены вагонаў тыпу Д, якія перадаюцца ў дэпо «Ізмайлава» для замены вагонаў А, што сьпісваюцца тамм і Бм.

У 1978 годзе пачата эксплюатацыя вагонаў Еж3 і Ем508Т на Горкаўска-Замаскварэцкай лініі. Для фармаваньня цягнікоў у дэпо «Сокал» паступілі галаўныя вагоны Еж3 (1973, 1974 і 1977 гадоў выпуску) і некалькі прамежкавых вагонаў Ем508Т з дэпо «Планернае» (і, магчыма, з дэпо «Жданаўскае»), а таксама новыя Ем508Т з заводу (амаль усе выпушчаныя для Масквы вагоны ў дыяпазоне 6992—7091; некалькі зь якіх паступілі тады ў дэпо «Планернае»), частка зь якіх, у сувязі зь недахопам Еж3, якія ўжо не выпускаліся, была пераабсталявана ў галаўныя.

Вагоны, з заводу ў дэпо «Чырвоная Прэсьня» і «Сокал» якія не паступалі, накіроўваліся ў дэпо «Жданаўскае» і «Планернае» напроста.

Са жніўня 1980 году па кастрычнік 1983 году ўсе яны, па меры прыходу новых вагонаў 81-717 і 81-714, паступова перадаваліся ў дэпо «Планернае». За кошт гэтага ў канцы верасьня 1983 году[1](недаступная спасылка) Жданаўска-Чырвонапрэсьненская лінія была перакладзена на васьмівагонныя цягнікі, а апошнія вагоны з «Сокала» паступілі на яе ў кастрычніку.

У наш час вагоны Еж3 і Ем508Т у Маскоўскім мэтрапалітэне эксплюатуюцца на Таганска-Чырвонапрэсьненскай лініі, у Харкаўскім мэтрапалітэне на Халоднагорска-Завадской лініі, у Тбіліскім мэтрапалітэне на Дзідубэ-Самгарыйскай лініі і ў Бакінскім мэтрапалітэне (у якім амаль усе яны, па стане на пачатак 2010 году, ужо сьпісаны).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць