Харкаўскі мэтрапалітэн

сыстэма мэтро ў Харкаве (Украіна)

Ха́ркаўскі мэтрапалітэ́н (па-ўкраінску: Харківський метрополітен) — адзін зь відаў грамадзкага транспарту ў Харкаве, помнік архітэктуры, пабудаваны як адзіны манумэнтальны комплекс пад зямлёю. Адчынены 23 жніўня 1975 году. На сёньняшні дзень налічваецца 3 лініі агульнай даўжынёй 38,1 км з 30 станцыямі.

Харкаўскі мэтрапалітэн
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Харкаў, Украіна
Пачатак працы 23 жніўня 1975
Лініі 3 лініі
Даўжыня: 38,1 км
Колькасьць станцыяў 30
Пасажырапаток на дзень 583,15 тыс. (2017)
Пасажырапаток на год 212,85 млн (2017)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Харкаўскага мэтрапалітэну

Стаў другім мэтрапалітэнам ва Ўкраіне пасьля кіеўскага.

Уласьнікам мэтрапалітэну зьяўляецца камунальнае прадпрыемства «Харкаўскі мэтрапалітэн» (укр.: комунальне підприємство «Харківський метрополітен»).


Лініі Харкаўскага мэтрапалітэну
1 Халоднагорска-Заводзкая 2 Салтаўская 3 Аляксеўская