Е́жы Ка́раль Бу́зэк (па-польску: Jerzy Karol Buzek, нар. 3 ліпеня 1940 году ў Сьмілавічах) — польскі палітык.

Ежы Бузэк
Jerzy Buzek
па-польску: Jerzy Karol Buzek

Ежы Бузэк
Кіраўнік Эўрапарлямэнту
14 ліпеня 2009 — цяперашні час
Папярэднік: Ганс-Гэрт Пэтэрынг
Наступнік: ---
Прэм’ер-міністар Польшчы
31 кастрычніка 1997 — 19 кастрычніка 2001
Прэзыдэнт: Аляксандар Квасьнеўскі
Папярэднік: Уладзімеж Цімашэвіч
Наступнік: Лешэк Мілер
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 ліпеня 1940 (84 гады)
Сьцяг Трэцяга райху Сьмілавічы, Пратэктарат Чэхіі й Мораў, Трэці Райх
Партыя: Грамадзянская плятформа
Сужэнец: Людгарда Бузэк[d]
Дзеці: Агата Бузэк
Бацька: Павал Бузэк
Маці: Браніслава Шчука
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

Зь лютэранскай сям’і родам са Сьлёнска Цешынскага. Брат яго дзядкі, Юзаф Бузэк, быў сэнатарам і заснавальнікам, дырэктарам Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня.

Скончыў Сьлёнскую палітэхніку (1963, хімічная інжынэрыя), доктар з 1969 году, доктар габілітаваны з 1979 году, прафэсар звычайны з 8 ліпеня 1997. Выкладаў у Сьлёнскай палітэхніцы і Апольскай палітэхніцы. Быў чальцом Польскай Акадэміі навук.

З 1980 году быў дзеячом «Салідарнасьці». У 1997 годзе атрымаў мандат пасла на Сойм з акругі Глівіцэ. Да 2001 году займаў пасаду прэм’ер-міністра Польшчы. Быў другім пратэстантам на гэтай пасадзе і першым пасьля 1989 году, які працаваў да канца 4-гадовага скліканьня Сойму. Пачаў 4 вялікія і непапулярныя рэформы: адукацыі, аховы здароўя, эмэрытальную і адміністрацыйную. Пасьля 2001 году выкладаў у прыватнай Акадэміі палянійнай у Чанстахове. 13 чэрвеня 2004 году быў абраны дэпутатам Эўрапарлямэнту па сьпісе Грамадзянскай плятформы зь першым вынікам у краіне (173 389 галасоў). У 2009 годзе зноў абраны эўрадэпутатам. 14 ліпеня 2009 году стаў кіраўніком Эўрапарлямэнту.

Доктар honoris causa 5 ВНУ.

Бацька акторкі Агаты Бузэк.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць