Дэні Родрык
Дэні Родрык (па-турэцку: Dani Rodrik; нар. 14 жніўня 1957 году, Стамбул) — турэцкі эканаміст, спэцыяліст у сфэры эканомікі разьвіваных краінаў і інстытуцыянальных рэформаў, прафэсар міжнароднай палітычнай эканоміі Урадавай школы Джона Ф. Кенэдзі пры Гарвардзкім унівэрсытэце. Раней быў прафэсарам сацыяльных навук імя Альбэрта Гіршмана Школы сацыяльных навук пры Інстытуце пэрспэктыўных дасьледаваньняў у Прынстане Нью-Джэрзі.
Дэні Родрык | |
Дата нараджэньня | 14 жніўня 1957[1][2][3] (67 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | эканаміст, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | эканоміка, international political economy[d] і гаспадарка[d] |
Месца працы | |
Навуковы кіраўнік | Avinash Dixit[d] |
Узнагароды | |
Мае шэраг публікацыяў у галіне міжнароднай эканомікі, эканамічнага разьвіцьця і палітычнай эканоміі. Адзін з асноўных пытаньняў, якія знаходзяцца ў цэнтры ягоных дасьледаваньняў, — гэта пытаньне пра тое, што ёсьць добрай эканамічнай палітыкай і чаму некаторыя ўрады больш пасьпяховыя ў гэтым аспэкце, чым іншыя. Асноўныя працы: «Эканоміка вырашае: сіла і слабасьць „змрочнай навукі“» (Economic Rules: The Rights and Wrongs of the Dismal Science) і «Парадокс глябалізацыі. Дэмакратыя і будучыня сусьветнай эканомікі» (The Globalization Paradox: Democracy and the Future of the World Economy). Ёсьць таксама сурэдактарам акадэмічнага часопіса Global Policy[6].
Біяграфія
рэдагавацьПаходзіць зь сям’і сэфардзкіх габрэяў[7]. Па заканчэньні Робэртаўскага коледжа ў Стамбуле[8], ён атрымаў ступень А. Б. (дыплём з адзнакай) у Гарвардзкім каледжы, затым ступень доктара філязофіі ў галіне эканомікі за дысэртацыю «Дасьледаваньні па тэорыі дабрабыту гандлю і валютнай палітыкі» і ступень магістра дзяржаўнага кіраваньня ў Прынстанскім унівэрсытэце.
Пісаў артыкулы па эканоміцы дзеля турэцкай газэты «Radikal» (зь ліпеня 2009 году). Ёсьць сурэдактарам Review of Economics and Statistics.
Імя Родрыка павязанае з Нацыянальным бюро эканамічных дасьледаваньняў, Цэнтрам дасьледаваньняў эканамічнай палітыкі, Цэнтрам глябальнага разьвіцьця, Інстытутам міжнароднай эканомікі і Радай па міжнародных стасунках. Дэні Родрык атрымліваў дасьледчыя гранты ад Карпарацыі Карнэгі, Фонду Форда і Фонд Ракфэлера.
У 2011 годзе далучыўся да зноў створанай World Economics Association у якастці сябра выканаўчага камітэта. Узяў шлюб з дачкой турэцкага генэрала ў адстаўцы Чэтына Догана, які быў прыгавораны да пажыцьцёвага зьняволеньня (тэрмін быў скарочаны да 20 гадоў) за ўдзел у меркаваным пляне перавароту.
Праца
рэдагавацьЯгоная кніга 1997 году «Глябалізацыя зайшла занадта далёка?» была названая «адной з найбольш важных эканамічных кніг дзесяцігодзьдзя» паводле вэрсіі часопіса «Bloomberg Businessweek».
У сваім артыкуле ён засяродзіўся на трох аспэктах супярэчнасьці паміж глябальным рынкам і сацыяльнай стабільнасьцю, выкрываючы дылему, якая паўстае пры глябалізацыі, якая агаляе лініі разлома паміж нацыянальнымі дзяржавамі, якія маюць магчымасьці і капітал дзеля посьпеху на глябальным рынку, і тымі дзяржавамі, у якіх няма гэтай перавагі. Такім чынам, гэтая сыстэма вольнага рынку сталася загрозай сацыяльнай стабільнасьці і мясцовых сацыяльных нормаў[9]. Падчас аналізу Родрык вылучыў тры чыньнікі гэтых супярэчнасьцяў.
Па-першае, напружанасьць выклікаецца глябалізацыяй, паколькі памяншэньне колькасьці бар’ераў дзеля гандлю і наўпроставых замежных інвэстыцыяў парадаксальна ўсталёўвае новыя межы паміж нацыямі і групамі, якія могуць скарыстацца перавагамі такіх транснацыянальных стасункаў і якія ня ў стане гэта зрабіць. Родрык адносіць да першай катэгорыі высокакваліфікаваных рабочых, прафэсіяналаў і тых, хто мае мажлівасьць рэалізаваць свае сілы ў тых сфэрах, дзе яны найбольш запатрабаваныя. Другая катэгорыя ўлучае, адпаведна, некваліфікаваных працоўных і паўкваліфікаваных работнікаў, чые пазыцыі ва ўмовах глябалізацыі становіцца ўсё больш хісткімі.
Па-другое, глябалізацыя спараджае канфлікты ўнутры і паміж нацыямі узверх мясцовых сацыяльных нормаў і сацыяльных інстытуцыяў. Тэхніка і культура ўсё больш стандартуе, і розныя нацыі, як правіла, дэманструюць непрыманьне падобных калектыўных нормаў і каштоўнасьцяў, распаўсюджаных на міжнародным узроўні ў стандартызаваных формах. Нарэшце, па-трэцяе, пагроза глябалізацыі ўзьнікае, таму што апошняя надзвычай абцяжарвае забесьпячэньне нацыянальнымі урадамі сацыяльнага страхаваньня.
«Свой падыход Д. Родрык лічыць альтэрнатыўным кансэнсусу палітыкаў і эканамістаў, якія выступаюць за безумоўную падтрымку глябалізацыі. Погляд Д. Родрыка на глябалізацыю грунтуецца на двух меркаваньнях: (1) рынкі і ўрад дапаўняюць, а не замяняюць адзін аднаго; і (2) існуе мноства мадэляў капіталізму, якія спрыяюць эканамічнаму росквіту»[10].
Узнагароды
рэдагавацьВыбраныя публікацыі
рэдагаваць- The Globalization Paradox. — Norton & Company, Inc, 2011. — ISBN 978-0-393-07161-0
- One Economics, Many Recipes. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 0-691-12951-7
- In Search of Prosperity: Analytic Narratives on Economic Growth. — Princeton University Press, 2003. — ISBN 0-691-09268-0
- The New Global Economy and Developing Countries: Making Openness Work. — Overseas Development Council, 1999. — ISBN 1-56517-027-X
- Has Globalization Gone Too Far?. — Institute for International Economics, 1997. — ISBN 0-88132-241-5
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bondarenko P. Dani Rodrik // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Dani Rodrik // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Davos 2014 Participant List
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #121942325 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ https://www.hks.harvard.edu/faculty/dani-rodrik
- ^ Editorial Board. Wiley-Blackwell. (анг.)
- ^ NY Times Article (анг.)
- ^ Turkishtime Article Архівавана 19 ліпеня 2007. (тур.)
- ^ The New Global Economy and Developing Countries: Making Openness Work. — Overseas Development Council, 1999. — ISBN 1-56517-027-X (анг.)
- ^ Введение. Новый взгляд на глобализацию (Ўвядзенне. Новы погляд на глабалізацыю). — Экономическая социология (Эканамічная сацыялогія), 2014. — P. 152. (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Матэрыялы Дэні Родрыка на РБК (рас.)
- Хто такі Дэні Родрык? Архівавана 28 сакавіка 2012. (анг.)
- Дэні Родрык — афіцыйная старонка (анг.)
- Блог Дэні Родрыка (анг.)
- «Дарогі да росквіту» калёнка Дэні Родрыка ў Project Syndicate (анг.)
- Робэртс, Рус (11 красавіка 2011). «Родрык па пытаньнях глябалізацыі, разьвіцьця і занятасьці». EconTalk. (анг.)Бібліятэка эканомікі і свабоды.