Дэйвід Пэйн
Дэйвід Пэйн (па-ангельску: David Payne, 1843—1894) — шатляндзкі мастак-пэйзажыст.
Дэйвід Пэйн | |
Дата нараджэньня | 1843 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1894 |
Месца сьмерці |
|
Месца вучобы | |
Занятак | мастак |
Жанры | пэйзаж |
Пэйн нарадзіўся ў Анане ў старым графстве Дамфрысшыр[1]. Ён быў сынам масона, навучаўся ў Акадэміі Анан (разам з мастаком Ўільямам Эўартам Локгартам). Да таго, як стаць мастаком, ён зарабляў сабе на жыцьцё малярнымі працамі. У 1869 году Пэйн пераехаў у Дэрбі, у 1880-х было зроблена некалькі запісаў пра яго пражываньне ў розных месцах графства Дэрбішыр.
Пэйн стаў мастаком, які маляваў вясковыя пэйзажы і трамплей. Ён выстаўляўся ў Каралеўскім таварыстве мастакоў Бірмінггэму (RBSA), Нотыггэмскім музэі і мастацкай галерэі, і быў чальцом Каралеўскай шатляндзкай акадэміі (RSA). Ён лічыўся адным з найлепшых мастакоў Бірмінггэму XIX стагодзьдзя. У 1891 годзе каралева Вікторыя наведала Дэрбі для таго, каб закласьці камень лякарні Лёндан Роад (London Road Community Hospital) і пасьвяціць у рыцары Альфрэда Гаслама[2]. Сцэна на рынкавай плошчы з сотнямі тысячаў людзей, жаўнераў, коняў і сьцягоў была замалявана Пэйнам[2]; гэтая карціна выстаўленая ў Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі[1].
Пэйн быў жанаты, у яго было 14 дзяцей. Памёр у Шэфілдзе ў 1894 годзе.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Harvest Home and Golden Corn, David Payne, 1875
- ^ а б Sarah Allard Goodey's Derby p.40. — 2003. — С. 157. — ISBN 1 85983 379 9
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДэйвід Пэйн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- David Payne (three paintings) (анг.)
- David Payne (Dumfries & Galloway council) (анг.)
- David Payne (1stdibs.com) (анг.)
- David Payne (Haynes Fine Art) (анг.)