Дыядэма (горад)

горад у Бразыліі

Дыядэ́ма (па-партугальску: Diadema) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 426 тысяч чалавек[2]. Эканоміка гораду базуецца на сэктары паслуг, асабліва мэдычных. У месьце маюцца дом матылёў, батанічны сад, мастацкі музэй і абсэрваторыя.

Дыядэма
Герб Дыядэмы Сьцяг Дыядэмы
Дата заснаваньня: 1959
Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Плошча:
  • 30,796 км²
Вышыня: 780 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 11
Паштовы індэкс: 09910 - 09993
Геаграфічныя каардынаты: 23°41′9″ пд. ш. 46°37′22″ з. д. / 23.68583° пд. ш. 46.62278° з. д. / -23.68583; -46.62278Каардынаты: 23°41′9″ пд. ш. 46°37′22″ з. д. / 23.68583° пд. ш. 46.62278° з. д. / -23.68583; -46.62278
Дыядэма на мапе Бразыліі
Дыядэма
Дыядэма
Дыядэма
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.diadema.sp.gov.br

Гісторыя

рэдагаваць

Ад свайго пачатку паселішча ў месцы сучаснага гораду займала стратэгічнае геаграфічнае становішча, бо знаходзілася на дарозе ад узьбярэжжа да Вілы-дэ-Сан-Паўлу-дэ-Піратынінга, як у раньнія часы называўся Сан-Паўлу. Да таго ж паселішча дарогамі злучалася з Сан-Бэрнарду-ду-Кампу і Санту-Амару яшчэ з пачатку XVIII стагодзьдзя. Праспэкты, якія цяпер вядомыя як Антонію Піранга і Пірапарыньня, паўсталі менавіт з гэтых старажытных дарог. Да 1940-х гадоў Дыядэма была ўтвораная з чатырох мікрараёнаў, якія да таго належылі Сан-Бэрнарду-ду-Кампу. Гэтыя раёны былі першапачаткова ня вельмі добра злучаныя адно з адным. Не зважаючы на ​​геаграфічную блізкасьць да сталіцы штату, да 1950-х гадоў горад мала адчуваў наступствы пераўтварэньняў, выкліканых індустрыялізацыяй Сан-Паўлу. У дадатак Дыядэма ня мела рэгіянальнага эканамічнага значэньня, у першую чаргу з адсутнасьці чыгункі ў месьце.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць