Сан-Бэрнарду-ду-Кампу
Сан-Бэрна́рду-ду-Ка́мпу (па-партугальску: São Bernardo do Campo) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 844 тысяч чалавек[1].
Сан-Бэрнарду-ду-Кампу | |||||
![]() | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1553 | ||||
Краіна: | Бразылія | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 816 925,844483 чал. | ||||
Тэлефонны код: | 11 | ||||
Паштовы індэкс: | 09700-000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 23°42′ пд. ш. 46°33′ з. д. / 23.7° пд. ш. 46.55° з. д.Каардынаты: 23°42′ пд. ш. 46°33′ з. д. / 23.7° пд. ш. 46.55° з. д. | ||||
Сан-Бэрнарду-ду-Кампу на мапе Бразыліі ![]() ![]() Сан-Бэрнарду-ду-Кампу | |||||
![]() | |||||
http://www.saobernardo.sp.gov.br/ |
ГісторыяРэдагаваць
Места быў заснаваны Жуанам Рамальлю ў 1553 годзе і быў было вядомае як Віла-дэ-Санту-Андрэ-да-Борда-ду-Кампу-дэ-Піратынінга. Неўзабаве пасьля гэтага, вёска была перанесенае крыху ў іншае суседняе месца, якое было больш бясьпечным ад варожых плямёнаў. Першапачатковае месца пазьней зноўку заселенае і названае як Сан-Бэрнарду. У рэгіёне, куды таксама ўваходзіць Сан-Бэрнарду, месьціліся плянтацыі бэрнардынцаў, дзе працавалі рабы-афрыканцы. У 1812 годзе тут паўстала парафія. Да другой паловы XIX стагодзьдзя актыўна засяляць рэгіён пачалі эўрапейскія імігранты, у першую чаргу італьянцы. Да пачатку XX стагодзьдзя таксама назірваўся рост колькасьці японскіх імігрантаў. У 1938 годзе места сталася часткай Санту-Андрэ, але ў 1945 годзе зноўку быў вылучаны як асобная адзінка. Першым мэрам гораду стаў бразыльскі банкір Ўолес Сымансэн[2]. Прамысловасьць, асабліва зьвязаная з мэталаапрацоўкай, асабліва квітнела ў 1960-я гады, калі Сан-Бэрнарду-ду-Кампу нават набыў мянушку аўтамабільнай сталіцай Бразыліі. Многія з заводаў пазьней зьехалі ў іншыя рэгіёны, але аўтамабільная прамысловасьць застаецца жыцьцёва важнай часткай гісторыі гораду. Прыкметнай у месьце ёсьць і мэблевая прамысловасьць, якая паўстала дзякуючы італьянскім засельнікам. Індустрыялізацыя ў 1960-я прыцягнула сюда таксама жыхароў паўночна-ўсходняй Бразыліі. Сярод іх была сям’я Лулы да Сылвы, які працаваў на аўтамабільных заводах гораду ў 1970-х гадах і быў лідэрам прафзьвязу, перш чым быць абраным прэзыдэнтам рэспублікі.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ «Instituto Brasileiro de Geografia e Estatística».
- ^ «Timeline of the Mayors of São Bernardo do Campo». City Hall of São Bernardo do Campo