Дына Эшэр-Сьміт
Дына Эшэр-Сьміт (па-ангельску: Dina Asher-Smith) — брытанская лёгкаатлетка, якая спэцыялізуецца на спрынтарскім бегу. У 2019 годзе стала першай брытанкай, якая здабыла тытул чэмпіёнкі сьвету ў спрынце. Мае ямайскае і трынідадзкае паходжаньне.
Дына Эшэр-Сьміт | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 4 сьнежня 1995[1] (28 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | лёгкаатлетка |
Узнагароды і мэдалі |
Кар’ера
рэдагавацьАжно з пачатку кар’еры спартоўкі ейным трэнэрам быў Джон Блэкі. Яшчэ на юніёрскім узроўні здабывала некалькі залатых мэдалёў на розных спаборніцтвах.
Эшэр-Сьміт уваходзіла ў склад брытанскай каманды-пераможцы ў эстафэце 4×100 мэтраў на Гран-пры Лёндану[3]. Таксама яна была наймаладзейшай спартоўкай зборнай на чэмпіянаце сьвету 2013 году ў Маскве, дзе поруч з Анабэль Льюіс, Эшлі Нэлсан і Гэйлі Джонз здабыла бронзавы мэдаль у эстафэце 4×100 мэтраў. Брытанка заваявала срэбраны мэдаль на дыстанцыі 60 мэтраў на чэмпіянаце Эўропы ў памяшканьні 2015 году. 24 траўня яна пераўзвысіла брытанскі рэкорд у бегу на 100 мэтраў сярод жанчынаў. На чэмпіянаце сьвету ў Пэкіне, Эшэр-Сьміт фінішавала пятай, але пабіла рэкорд Вялікабрытаніі. На летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году бягуха поруч зь сяброўкамі Ашай Філіп, Дэзырэ Гэнры і Дэрыл Нэйтай здабыла бронзавыя мэдалі ў эстафэце 4×100 мэтраў[4].
17 лютага 2017 году Эшэр-Сьміт зламала ступню падчас трэнаваньняў[5], але ўсё ж здолела фінішаваць чацьвертай на дыстанцыі 200 мэтраў[6] і пазьней заваяваць срэбраны мэдаль у брытанскай эстафэце 4×100 мэтраў у тым жа годзе на чэмпіянаце сьвету ў Лёндане. У 2018 годзе няблага выступіла на Гульнях Садружнасьці. На чэмпіянаце Эўропы таго ж году ў Бэрліне Эшэр-Сьміт была найлепшай ў бегу на 100[7] і 200 мэтраў ды палепшыла брытанскія рэкорды да 10,85 і 21,89 сэкундаў адпаведна, стаўшы першай брытанкай у гісторыі, якая прабегла 200 мэтраў менш чым за 22 сэкунды. Свой трэці залаты мэдаль яна здабыла ў эстафэце 4×100 мэтраў[8]. За такі посьпех Эшэр-Сьміт была прызнаная найлепшай спартоўкай году[9].
Эшэр-Сьміт заваявала срэбраны мэдаль на дыстанцыі 100 мэтраў на чэмпіянаце сьвету ў 2019 годзе, усталяваўшы новы брытанскі рэкорд у 10,83 сэкундаў[10]. Таксама брытанка стала чэмпіёнкай сьвету на дыстанцыі 200 мэтраў, усталяваўшы асабісты рэкорд і новы рэкорд Вялікабрытаніі у 22,16 сэкундаў[11]. У 2021 годзе спартоўка няблага выступала на этапах Дыямэнтавай лігі. У канцы чэрвеня выйграла фінал на дыстанцыі 100 мэтраў на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2021 году з вынікам 10,97 сэкундаў. На летніх Алімпійскіх гульнях, якія ладзіліся празь перанос у 2021 годзе, яна ня здолела кваліфікавацца ў фінал забегу на 100 мэтраў. Пасьля ў эмацыйным інтэрвію яна распавяла аб тым, што насамрэч атрымала траўму падкаленнага сухажыла падчас фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, а таксама, што ня будзе браць удзелу ў забегу на 200 мэтраў. Аднак, спартоўка бегла за Вялікабрытанію на эстафэце 4х100 мэтраў, здабыўшы бронзавы мэдаль.
На чэмпіянаце сьвету 2023 году выступіла няўдала, а ў кастрычніку 2023 году абвесьціла, што спыняе 19-гадовую супрацу з трэнэрам Джонам Блэкі ды пераязджае ў ЗША[12]. У 2024 годзе на чэмпіянаце Эўропы здабыла залаты мэдаль у бегу на 100 мэтраў[13]. На чэмпіянаце Вялікабрытаніі была першай у бегу на 200 мэтраў. На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ў адзіночных забегах не дала рады, але здабыла срэбраны мэдаль у эстафэце 4х100 мэтраў поруч з партнэркамі па камандзе Імані-Лара Лансыкват, Эмі Гант і Дэрыл Нэйта[14].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Dina Asher-Smith // World Athletics database
- ^ Dina ASHER-SMITH // Companies House — 1988.
- ^ «Dina Asher-Smith». World Athletics.
- ^ «Rio Olympics 2016: Great Britain win Olympic women’s 4x100m relay bronze». BBC Sport.
- ^ «Dina Asher-Smith breaks foot in final training session before Indoor Grand Prix». BBC Sport.
- ^ «Medal drought continues at World Championships as Asher-Smith fourth in 200m final». iNews.
- ^ «Zharnel Hughes and Dina Asher-Smith seize historic British double gold at European Championships». iNews.
- ^ «After a perfect start, a perfect end for Britain at the European Championships». iNews.
- ^ «Mayer and Asher-Smith crowned European Athletes of the Year in Lausanne». European Athletics.
- ^ «Dina Asher-Smith claims world championship 100m silver». The Guardian.
- ^ «Report: women’s 200m — IAAF World Athletics Championships Doha 2019». IAAF.
- ^ «Dina Asher-Smith: Team GB sprinter splits with coach John Blackie after 19 years». BBC Sport.
- ^ «Dina Asher-Smith wins fifth European title on golden night in Rome». Athletics Weekly.
- ^ «Olympics 2024: Team GB win 4x100m relay silver, bronze double». ESPN.