Дымны порах ці чорны порах — від пораху, шматкампанэнтная цьвёрдая выбуховая сумесь, якая здольная да гарэньня паралельнымі плястамі бяз доступу кіслароду вонкі з утварэньнем галоўным чынам высока разагрэтых газападобных прадуктаў, якія выкарыстоўваюцца для разгону снарадаў, руху ракетаў і іншых мэтаў. Порах адносіцца да клясы кідальных выбуховых рэчываў. Уяўляе сабой сумесь серы, драўнянага вугалю й нітрату калію. Сера й драўняны вугаль выступаюць у якасьці паліва, у той час як салетры, то бок нітрат калію, у якасьці акісьляльніка[1]. Дзякуючы спальваючым уласьцівасьцям і колькасьці вырабленага цяпла й аб’ёму газу, які ён генеруе, порах шырока выкарыстоўваецца ў якасьці кідальнай зброі й у якасьці піратэхнічнага складу ў фэервэрках.

Дымны порах

Порах быў выяўлены, у адпаведнасьці зь распаўсюджаным меркаваньні, у IX стагодзьдзі ў Кітаі, калі кітайскія альхімікі шукалі эліксыр неўміручасьці[2]. Гэтае адкрыцьцё прывяло да вынаходзтва фаервэрка й першых порахавай зброі ў Кітаі. На працягу наступных стагодзьдзяў кітайскае адкрыцьцё пораху зьявілася ў арабскім сьвеце, Эўропе й Індыі. Згодна зь меркаваньнямі навукоўцаў распаўсюд праходзіў з Кітаю праз Блізкі Ўсход, а затым у Эўропу[3], аднак застаюцца некаторыя спрэчкі аб колькасьці кітайскага ўплыву на наступныя дасягненьні ў галіне тэхналёгіі порахаў.

Порах клясыфікуецца як выбуховае рэчыва нізкай выбуховасьці з-за сваёй адносна павольнай хуткасьці раскладаньня і, такім чынам, нізкай брызантнасьцю. Нізкая выбуховая дэфляграцыя праходзіць на дагукавой хуткасьці, у той час як высока выбуховае дытанаваньне вырабляе звышгукавыя хвалі. Запальваньне парашку спакаванага ззаду кулі павінна ствараць дастатковы ціск, каб прымусіць кулю вылецець з дульнага зрэзу на высокай хуткасьці, але недастаткова, каб прывесьці да разрыву ствала. Порах, такім чынам, менш прыдатныя для зруйнаваньня скалаў ці ўмацаваньняў. Порах шырока выкарыстоўваўся для запаўненьня артылерыйскіх снарадаў і ў горназдабыўной прамысловасьці, а таксама ў грамадзянскім будаўніцтве. Аднак зараз порах больш не выкарыстоўваецца ў сучасных выбуховых боегалоўках, і ён не выкарыстоўваецца ў якасьці асноўнага выбуховага рэчыва пры здабычы карысных выкапняў у сувязі зь ягоным коштам у параўнаньні з паказчыкамі новага альтэрнатыўнага рэчыва, то бок ANFO[4].

Да 1890-х гадох чорны порах апынуўся амаль цалкам выцесьненым з ваеннай сфэры больш дасканалымі выбуховымі рэчывамі, у прыватнасьці, як кідальнае рэчыва саступіў месца розным відам бяздымнага пораху. Тым ня менш, чорны порах працягвае абмежавана прымяняцца і ў цяперашні час, перш за ўсё ў піратэхніцы.

  1. ^ Jai Prakash Agrawal (2010). «High Energy Materials: Propellants, Explosives and Pyrotechnics». Wiley-VCH. p. 69. ISBN 978-3-527-32610-5.
  2. ^ Jack Kelly. «Gunpowder: Alchemy, Bombards, and Pyrotechnics: The History of the Explosive that Changed the World», Perseus Books Group: 2005, pp. 2-5, ISBN 0465037224, 9780465037223
  3. ^ Buchanan, Brenda J., ed. (2006), «Gunpowder, Explosives and the State: A Technological History, Aldershot: Ashgate», p. 2, ISBN 0754652599
  4. ^ Hazel Rossotti (2002). «Fire: Servant, Scourge, and Enigma». Courier Dover Publications. pp. 132—137. ISBN 978-0-486-42261-9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дымны порахсховішча мультымэдыйных матэрыялаў