Дурбэ
Дурбэ (па-латыску: Durbe) — места ў Латвіі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Дурбскага краю. Плошча 1,6 км². Насельніцтва 612 чал. (2012).
Дурбэ | |||||
лат. Durbe | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1893 | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Рэгіён: | Курляндыя | ||||
Край: | Дурбскі | ||||
Плошча: | 2,5 км² | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 561 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 224,4 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 | ||||
Паштовы індэкс: | LV-3440 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°35′18″ пн. ш. 21°22′8″ у. д. / 56.58833° пн. ш. 21.36889° у. д.Каардынаты: 56°35′18″ пн. ш. 21°22′8″ у. д. / 56.58833° пн. ш. 21.36889° у. д. | ||||
Дурбэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.durbe.lv |
Гісторыя
рэдагавацьУ гістарычных крыніцах Дурбэ ўпершыню ўзгадваецца ў 1230 годзе, у дамове пра хрост куршэй, якую заключылі папскі віцэлегат Балдуін і правіцель куршаў Ламекін.
13 ліпеня 1260 году ў бітве на Дурбэ узьяднаныя сілы жмудзінаў і куршаў атрымалі перамогу над войскамі Тэўтонскага ордэна.
Замак Лівонскага ордэна упершыню ўзгадваецца ў 1287 годзе. У 1701 годзе падчас Паўночнай вайны замак і прылеглае паселішча было зьнішчана швэдзкім войскам. Парэшткі замку дагэтуль не адноўленыя.
Гарадзкія правы былі нададзены Дурбэ ў 1893 годзе і пацьверджаны ў 1917. У гарадзкой сядзібе ў 1917 месьцілася штаб-кватэрай нямецкай вайсковай брыгады.
Герб гораду ў выглядзе срэбнай яблыні на блакітным полі быў нададзены ў 1925 годзе. У латыскім фальклёры яблыня лічыцца магічнай крыніцай маладосьці і прыцягальнасьці.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДурбэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў