Дуду
беларускі дзіцячы часопіс
«Дуду» — беларускі дзіцячы часопіс для дашкольнікаў. Выдаецца са сьнежня 2019 году[1].
«Дуду» | |
Тэматыка | часопіс (для дзяцей дашкольнага ўзросту) |
---|---|
Пэрыядычнасьць | 1/месяц |
Краіна | Беларусь |
Адрас | Менск |
Выдавец | «Суродзічы» |
Дата заснаваньня | сьнежань 2019 |
Мова | беларуская |
Аб’ём | 16 с. (2019) |
ISSN | 2706-8366 |
У кожным нумары ёсьць адмысловыя заданьні на разьвіцьцё лёгікі, увагі, дробнай маторыкі. Галоўныя героі часопісу — хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду, якія разам спасьцігаюць сьвет. З друкаванай газэты «Наша Ніва» ў «Дуду» перавандравалі плястылінавыя коміксы пра Капітана Танаку з «Нашай Плястыляндыяй» аўтарства Алеся Кудрыцкага.
Цікавыя факты
рэдагавацьНазва выданьня паходзіць ад першае слова, якое вымавіў сын галоўнага рэдактара Андрэя Дынько: «ду-ду». Так ён называў лямпачкі, сьвятло, ліхтары. У рэдакцыі яго палічылі прыемным і мілагучным[2].