Капітан Танака — маленькі чырвоны плястылінавы сьлімак, герой коміксаў, кнігі і кароткамэтражных мультфільмаў.

Ён нарадзіўся 15 траўня 2005 году ў інтэрнэт‑дзёньніку Алеся Кудрыцкага. Празь нейкі час ён таксама пачаў рэгулярна зьяўляцца на старонках «Нашай Нівы» ў рубрыцы «Газэтка дзеткам». Нарэшце, у сьнежні 2008 г. запрацаваў адмысловы сайт, прысьвечаны плястылінаваму герою.

Танака і яго сябры жывуць у плястылінавай краіне Плястыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна ў коміксах ды паглядзець у мульціках.

У студзені 2009 выйшла вялікая каляровая кніжка для дзяцей «Прыгоды Капітана Танакі». Наклад кнігі 1000 асобнікаў

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць