Дубішча (пасёлак гарадзкога тыпу)

мястэчка ва Ўкраіне

Дубішча (па-ўкраінску: Дубище) — мястэчка ў Валынскай вобласьці Ўкраіны. Вёска ў Ражышчанскім раёне.

Дубішча
укр. Дубище
Першыя згадкі: 1322
Краіна: Украіна
Вобласьць: Валынская
Раён: Ражышчанскі
Плошча: 2,73 км²
Вышыня: 182 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 1900 чал.
шчыльнасьць:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-3368
Паштовы індэкс: 45109
КОАТУУ: 0724555300
Нумарны знак: AC, КС / 03
Геаграфічныя каардынаты: 50°55′35″ пн. ш. 25°18′0″ у. д. / 50.92639° пн. ш. 25.3° у. д. / 50.92639; 25.3Каардынаты: 50°55′35″ пн. ш. 25°18′0″ у. д. / 50.92639° пн. ш. 25.3° у. д. / 50.92639; 25.3
Дубішча на мапе Ўкраіны
Дубішча
Дубішча
Дубішча

Гісторыя

рэдагаваць

Згадваецца ўпершыню 8 сьнежня 1322 году ў грамаце князя Любарта Гедымінавіча. Падчас Першай сусьветнай вайны з 1915 году сяло знаходзілася пад аўстрыйскай акупацыяй. На пяты дзень Брусілаўскага прарыву 26 траўня (8 чэрвеня) 1916 году правая калёна 125-й дывізіі 39-га корпуса расейскай арміі пасьля баёў перайшла ў наступ на Дубішча.

На паўднёвы ўсход ад мястэчка разьмешчаны лясны заказьнік мясцовага значэньня "Ліскі". Плошча заказьніку 127 га. Ахоўны статус нададзены ў 1995 годзе. Знаходзіцца ў падпарадкаваньні дзяржаўнага прадпрыемства "Ківерцаўскі лясгас". Статус прадстаўлены для захаваньня ляснога масіву з каштоўнымі насаджэньнямі дубу, ясеню, хвоі.