Другі агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы
Другі агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы (па-польску: Liceum Ogólnokształcące z Dodatkową Nauką Języka Białoruskiego w Hajnówce) — адна з школ у Польшчы ў мястэчка (Гайнаўка), дзе вывучаюць беларускую мову як дадатковы прадмет[1].
Другі агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы | |
Даведка | |
---|---|
Скарот | Гайнаўскі ліцэй |
Дата ўтварэньня | 1 верасьня 1949 (75 гадоў таму) |
Дзейнічае ў месцах | Гайнаўка |
Зьвязаныя службы | Гайнаўскі аддзел БГКТ |
Старонка ў сеціве | bialorushajnowka.pl |
Колішняя назва | Пачатковая школа і агульнаадукацыйны ліцэй зь беларускай мовай навучаньня ў Гайнаўцы |
Гісторыя школы пачалася ў 1949 годзе. Яна атрымала назву «Пачатковая школа і агульнаадукацыйны ліцэй зь беларускай мовай навучаньня ў Гайнаўцы»[2].
Юры Туронак быў таварышам БГКТ і яго аддзелу ў Варшаве (з 1950 па 1960 гады) апісваў выпускнікоў ліцэю ў 2010 годзе:
даволі добра ведалі беларускую мову, да якой, аднак, адносіліся абыякава, ня ведалі, навошта яе вывучалі і каму яна ў нашых умовах патрэбная. Іх нацыянальная адметнасьць была цьмяная, на што ў значнай меры ўплывала школьнае выхаваньне ў духу польскага патрыятызму. Нашы спробы прывіць ім беларускую нацыянальную сьвядомасьць не давалі станоўчых вынікаў, і толькі невялікая іх частка пасьля заканчэньня вучобы актыўна працавала на беларускай ніве.
— За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны[3].
З 1993 году школа выкарыстоўвае новы аб’ект[2].
Дырэктары
рэдагавацьСьпіс дырэктараў школы і ліцэю:
Вядомыя выпускнікі
рэдагаваць- Міхал Андрасюк (нар. 1959) — пісьменьнік, журналіст, актыўны дзеяч беларускай меншасьці ў Польшчы.
- Яўген Вапа (нар. 1965) — беларускі грамадзкі дзеяч у Польшчы
- Кацярына Бонда (нар. 1977) — польская пісьменьніца
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Навучальныя установы з дадатковым вывучэньнем беларускай мовы ў Польшчы
- ^ а б в ГІСТОРЫЯ ШКОЛЫ
- ^ Туронак, Юры За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Г. Сагановіч. — Менск: Медысонт, 2010. — С. 157. — 276 с. — (Бібліятэка ч-су Беларускі гістарычны агляд). — ISBN 978-985-6887