Дроід
Дро́ід — у выдуманым сьвеце «Зорных войнаў» рабатызаваныя машыны, у тым ліку андроіды, зазвычай надзеленыя пэўнай доляй інтэлекту.
Існуе пяць катэгорыяў дроідаў:
- Дроіды навуковага або мэдычнага прызначэньня. Іхняй задачай ёсьць інтэлігентнае судзейнічаньне зь людзьмі або замена іх у заданьнях, зьвязаных зь іхняй спэцыялізацыяй. Да гэтай катэгорыі належыць, напрыклад, хірургічны дроід 2-1B, які зрабіў Люку пратэзы далоні («Імпэрыя наносіць удар у адказ»).
- Дроіды для інжынэрных, тэхнічных і папраўчых мэтаў (альбо астрамэханічныя). Дроідам гэтае клясы ёсьць R2-D2.
- Пратакольныя дроіды, якія займаюцца ўзаемадзеяньнем з разумнымі істотамі, грамадзкімі навукамі, дыпляматыяй і да т. п. Звычайна гуманоідныя ці прыпадобненыя да расы, зь якой маюць супрацоўнічаюць. Прадстаўніком гэтае катэгорыі ёсьць C-3PO.
- Інтэлектуальныя баявыя аўтаматы, дроіды-ахоўнікі, дроіды-забойцы і да т.п. У большасьці нелегальныя, часам прызначаныя для войска. Некаторыя асобнікі атрымалі незалежнасьць — напрыклад найзнакаміцейшы ў галяктыцы дроід-паляўнічы на галовы IG-88. Да гэткіх дроідаў адносяцца таксама дроіды Гандлёвай фэдэрацыі.
- Машыны, прызначаныя ў асноўным для фізычнае працы — шахтэры, экскаватары і пад’ёмнікі і да т. п.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьТэрмін дроід быў запатэнтаваны Джорджам Лукасам і ня можа выкарыстоўвацца ў камэрцыйных прадуктах бяз згоды «Лукасфільму». Такую згоду атрымалі, напрыклад, стваральнікі мультфільму «The Incredibles».
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДроід — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Бібліятэка Осус (пол.)