Драсёнавыя
сямейства кветкавых расьлінаў
Драсёнавыя (Polygonaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 48 родаў і 1200 відаў[1].
Драсёнавыя | |
Polygonum aviculare — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Гвазьдзікакветныя (Caryophyllales) |
Сямейства | Драсёнавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Polygonaceae Juss. | |
Апісаньне
рэдагавацьПрадстаўнікі гэтага сямейства — аднагадовыя, двухгадовыя або шматгадовыя травы, хмызьнякі, ліяны, дрэвы. Лісьце простае, суцэльнае, ў асноўным чарговае, рэдка супратыўнае альбо ў кольцах. Кветкі ў суквецьці, звычайна дробныя, часта зеленаватыя, белыя, ружовыя, жоўтыя, чырвоныя або фіялетавыя; лісьцікаў калякветніка 2–6; тычачак (1)6–9. Плод — жаўтлявая, карычневая, чырвоная або чорная сямянка. Насеньне 1[2][3].
Арэал
рэдагавацьРаспаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, шырока прадстаўленыя ў паўночна-ўмеранай зоне[2][3][4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of North America. efloras.org. Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
- ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 10.07.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |