Дорыян Ятс
Дорыян Ятс (па-ангельску: Dorian Yates; нарадзіўся 19 красавіка 1962 году, Ангельшчына) — ангельскі культурыст. Выйграваў тытул «Містэр Алімпія» шэсьць разоў з 1992 па 1997 год.
Дорыян Ятс | |
Dorian Yates | |
Род дзейнасьці | культурыст |
---|---|
Дата нараджэньня | 19 красавіка 1962 (62 гады) |
Месца нараджэньня | Ангельшчына |
Занятак | культурыст |
Сябра ў | International Federation of BodyBuilding & Fitness[d] |
Сайт | dynutrition.com |
Парамэтры
рэдагаваць- Рост — 178—180 см;
- Спаборніцкая вага — 121 кг;
- Вага ў міжсэзоньне — 131 кг.
Біяграфія
рэдагавацьЁн рос у Хёрлі (пасёлак у Стафардшырдзе) непадалёк ад горада Бірмінгэм у Ангельшчыне. Яго маці была конным інструктарам. У 13 гадоў Дорыян страціў свайго бацьку (ён памёр ад сардэчнага прыступу ў 42 гады). Калі Ятсу споўнілася 14 гадоў, яны з маці і сястрой пераехалі ў Бірмінгэм. Яго маці сустрэла іншага мужчыну, але той сканаў да таго, як яны пасьпелі пажаніцца. Пасьля другой трагедыі, яго мама вырашыла вярнуцца ў Хёрлі, але Дорыян застаўся ў горадзе (на 16 гадоў). Ён быў у бандзе скінгэдаў, лысагаловых, у джынсах і чаравіках з шлейкамі. У горадзе яму прыходзілася шмат працаваць, каб аплачваць свае рахункі, прытым на досыць цікавых месцах, напрыклад, некаторы час ён працаваў на бойні.
Дорыяна арыштавалі ў 19 гадоў за ўдзел ў масавых беспарадках. У Ангельшчыне асобы, не дасягнулыя 21 году, лічацца «моладьдзю», таму яго прысудзілі да шасьці месяцаў утрыманьня пад вартай у выпраўленчым Моладзевым цэнтры Ўотан.
Як і шматлікія зьняволеныя, ў турме Дорыян заняўся спортам, і імгненна атрымаў рэпутацыю моцнага і прыстасаванага хлопца сярод 300 зьняволеных. Будучы чэмпіён задумаўся, што калі ён ня зробіць што-небудзь, то ў канчатковым выніку так і правядзе ўсё сваё жыцьцё, матаючыся па турмах. Калі Дорыян вызваліўся, ён вырашыў, што больш ня вернецца ў турму.
Атлет пачаткаў хадзіць у невялікую сутарэнную трэнажэрную залю, а ў 21 год ужо выступіў на першых спаборніцтвах. У 1986 Дорыян выйграў Чэмпіянат Брытаніі ў супэрцяжкім дывізіёне. Праз год ён набыў сваю спартзалю ў Ангельшчыне. У 1987 годзе Дорыян парваў сьцегнавую цягліцу, і яму прыйшлося рабіць апэрацыю. Але гэта не спыніла байца.
Ятс зьехаў у Нью-Ёрк, каб удзельнічаць у Ночы чэмпіёнаў 1990. Затым, атрымаўшы статус прафэсіянала, ён заняў другое месца пасьля Магамэда Бэназізы на конкурсе «Містэр Алімпія» ў 1991 годзе. На наступны год ён вярнуўся, каб выйграць конкурс.
Дорыян Ятс становіцца шасьціразовым пераможцам Алімпіі (з 1991 па 1997).
У 1997 годзе ён атрымаў найболей доблесную перамогу, калі разарваў трохгаловую цягліцу пляча за тры тыдні да конкурсу, але ўсё роўна дужаўся за перамогу. З-за траўмы, Ятс быў змушаны сысьці ў адстаўку, і яго ашаламляльная кар’ера ў 15 перамог і два другіх месца скончылася.
Цяпер ён жыве ў Вомлі, Сатан Кольдфільд у Ангельшчыне разам з жонкай Дэбі і двума дзецьмі — Люісам і Таніі. Дэбі і Дорыян пажаніліся 2 лістапада 1991 году. У Дорыяна ёсьць сястра Ліза (на пяць гадоў маладзей), яна займаецца конным спортам і куплей-продажам коней. Яшчэ ў Дорыяна дзьве сабакі-баксэра — Конан і Самсон.
У сваё час Дорыян быў самым вялікім з прафэсійных бодыбілдэраў. У яго ёсьць мянушка «Цень». Гэтую мянушка прыдумаў Пітэр Мак Гоўч, у цяперашні час рэдактар часопіса «Флэкс» («Flex»), але тады (ў 1988 годзе) ён працаваў на брытанскае выданьне. Сумесна зь Пітэрам Дорыян напісаў кнігу «Гісторыя Байца».