Бірмінггэм
Бі́рмінггэм (па-ангельску: Birmingham; [ˈbɜːmɪŋəm], мясц. вымаўл. [ˈbɝːmɪŋɡəm]) — горад у Ангельшчыне, выдзелены ў асобны раён са статусам «сіці», у цэнтры цырыманіяльнага і мэтрапольнага графства Заходні Мідлэндс.
Бірмінггэм | |||||
анг. Birmingham | |||||
Муніцыпальны дом Бірмінггэму | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 7 стагодзьдзе | ||||
Горад з: | 1889 | ||||
Краіна: | Вялікабрытанія | ||||
Гістарычнае графства: | Ўоркшыр | ||||
Цырыманіяльнае графства: | Заходні Мідлэндс | ||||
Мэр: | Івон Маскіта[d] | ||||
Плошча: | 267,8 км² | ||||
Вышыня: | 140 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 1 074 300 чал. (2011) | ||||
шчыльнасьць: | 4011,58 чал./км² (2011) | ||||
этнічны склад: | 66,7% белыя (62,1% брытанцы) 21,0% азіяты 6,7% чорныя 3,2% зьмешаная раса 1,2% кітайцы 1,2% іншыя | ||||
Часавы пас: | UTC+0 | ||||
летні час: | UTC+1 | ||||
Тэлефонны код: | 0121 | ||||
Паштовы індэкс: | B | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°28′48″ пн. ш. 1°54′9″ з. д. / 52.48° пн. ш. 1.9025° з. д.Каардынаты: 52°28′48″ пн. ш. 1°54′9″ з. д. / 52.48° пн. ш. 1.9025° з. д. | ||||
Бірмінггэм | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.birmingham.gov.uk/ |
Першыя сталыя паселішчы зьявіліся напрыканцы 6 стагодзьдзя — пачатку 7 стагодзьдзя[1][2]. Бірмінгэм зьяўляецца самым густа населеным брытанскім горадам пасьля Лёндану з насельніцтвам 1 016 800 чалавек (перапіс 2008)[3]. Горад разьмяшчаецца ў цэнтры заходня-мідландсаўскай канурбацыі — другога па населенасьці гарадзкога раёна Вялікабрытаніі з насельніцтвам 2,284,093 чалавек (перапіс 2001)[4]. Бірмінггэмскі мэтрапольны абшар, які ўключае ў сябе прымежныя прыгарады, зь якімі горад шчыльна зьнітаваны людзкой ківачнай міграцыяй, зьяўляецца другім па населенасьці ў Вялікабрытаніі з агульным насельніцтвам 3,683,000 чалавек[5].
Бірмінггэм быў адным з цэнтральных асяродкаў Індустрыяльнай рэвалюцыі, за што пазьней атрымаў мянушку «Майстэрня сьвету» (анг. The workshop of the world) або «Горад тысячы гандлёвых угодаў» (анг. City of a thousand trades)[6]. Нягледзячы на тое, што індустрыяльная значнасьць гэтага гораду зьнізілася, Бірмінггэм разьвіўся да статусу нацыянальнага камэрцыянага цэнтру, які лічыцца другім па ліку найлепшым месцам для вядзеньня бізнэсу[7]. Бірмінггэм зьяўляецца цэнтрам дзейнасьці канфэрэнцыяў, розьнічнага гандлю, спартыўных спаборніцтваў у шэрагу са стала разьвітымі сфэрамі высокіх тэхналёгіяў, навуковых дасьледваньняў і прагрэсіўнай галіны эканомікі, якія падтрымліваюцца трыма тамтэйшымі ўнівэрсытэтамі. Таксама Бірмінггэм зьяўялецца чацьвёртым па ліку самым наведвальным замежнымі турыстамі горадам у Вялікабрытаніі[8] і мае другую па ліку буйнейшую гарадзкую эканоміку[9].
У 2010 годзе Бірмінггэм атрымаў 55 месца ў ліку гарадоў з найлепшымі ўмовамі жыцьця ў сьвеце паводле кансалтынгавай кампаніі Mercer[10]. У цяперашні час распрацоўваецца буйны праект «Вялікі горад» (анг. Big City Plan) па пераўладкаваньні цэнтральнай часткі Бірмінггэма з мэтай зрабіць яго 20-м па ліку горадам з найлепшымі ўмовамі жыцьця ў сьвеце[11]. У гутарковай мове насельнікаў Бірмінггэма называюць «Brummies», тэрмінам утвораным ад слова «Brum» — адной зь мянушак горада. Сама мянушка можа быць утворана ад дыялектнай назвы горада «Brummagem»[12], якая ў сваю чаргу можа быць утворана ад адной з ранейшых назваў горада накшталт «Bromwicham»[13]. Існуе своеасаблівы бірмінггэмскі дыялект і акцэнт.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Leather, Peter (2001). A brief history of Birmingham. Studley: Brewin Books. ISBN 1-85858-187-7. p. 5;
- ^ Gelling, Margaret (1956). «Some notes on the place-names of Birmingham and the surrounding district». Transactions & Proceedings, Birmingham Archaeological Society (72): 14–17.
- ^ «Local Authority Profile — Birmingham». Nomis — Official Labour Market Statistics. Office for National Statistics. 2009. (анг.)
- ^ «Usual resident population: Census 2001, Key Statistics for urban areas» Office for National Statistics. (анг.)
- ^ «British urban pattern: population data»(недаступная спасылка) (PDF). ESPON project 1.4.3 Study on Urban Functions. European Union — European Spatial Planning Observation Network. March 2007. (анг.)
- ^ «Decline of the city of a thousand trades» // Birmingham Mail, 17 красавіка 2006. (анг.)
- ^ Anna Blackaby (6 кастрычніка 2009). «Birmingham, biggest mover in European league table, second to London for UK business» (анг.)
- ^ «National Statistics Online — International Visits». ONS. (анг.)
- ^ UKmediacentre.pwc.com (анг.)
- ^ «Quality of Living worldwide city rankings 2010 — Mercer survey». Mercer. 26 траўня 2010. (анг.)
- ^ «Big City Plan Website». Birmingham City Council. (анг.)
- ^ «Brummagem». Worldwidewords.com. 13 сьнежня 2003. (анг.)
- ^ William Hutton (1783). An History of Birmingham. (анг.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Birmingham City Council (анг.)