Дом Кацнэльсон (Бабруйск)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Дом Кацнэльсон
Дом Кацнэльсон
Дом Кацнэльсон
Краіна Беларусь
Места Бабруйск
Каардынаты 53°08′21.21″ пн. ш. 29°13′18.10″ у. д. / 53.139225° пн. ш. 29.2216944° у. д. / 53.139225; 29.2216944Каардынаты: 53°08′21.21″ пн. ш. 29°13′18.10″ у. д. / 53.139225° пн. ш. 29.2216944° у. д. / 53.139225; 29.2216944
Архітэктурны стыль мадэрн
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Дом Кацнэльсон на мапе Беларусі
Дом Кацнэльсон
Дом Кацнэльсон
Дом Кацнэльсон
Дом Кацнэльсон на Вікісховішчы

Дом купчыхі Кацнэльсон — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Бабруйску. Знаходзіцца ў Новым Месьце, на гістарычнай Прысутнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Цяпер тут месьціцца меская бібліятэка.

Гісторыя рэдагаваць

 
Зь вежы касьцёла, 1906—1917 гг.

Драўляны дом купчыхі Кацнэльсон збудавалі ў 1912 годзе. У лістападзе 1918 году тут разьмясьціўся павятовы рэвалюцыйны камітэт, у гонар чаго ў 1958 годзе на будынку павесілі памятную дошку.

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры мадэрну. Гэта 1-павярховы Г-падобны ў пляне будынак з мэзанінам. 3-часткавы галоўны фасад вылучаецца двума бакавымі рызалітамі ў выглядзе вежаў з шатровымі пакрыцьцямі складанай формы і завершанымі нізкімі чацьверыкамі. Над цэнтральнай часткай паўавальны аб'ём з круглым акном у цэнтры шчыта.

Плян асноўнага паверху калідорны[1].

Галерэя рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Інтэрнацыянальная, 25

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 65.

Літаратура рэдагаваць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  513Г000057