Домінік Кагун
нямецкі хакеіст
До́мінік Кагу́н (па-нямецку: Dominik Kahun; нар. 2 ліпеня 1995 году) — нямецкі хакеіст чэскага паходжаньня, нападнік швайцарскага клюбу «Бэрн» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Пасьля некалькіх сэзонаў на радзіме ў 2018 годзе далучыўся да «Чыкага Блэкгокс», дзе правёў увесь сэзон у асноўным складзе. У 2019 годзе быў абменены ў «Пітсбург Пінгвінз», але ў НХЛ у хакеіста у наступныя сэзоны больш не атрымалася. У верасьні 2021 году Кагун вярнуўся ў Эўропу, стаўшы гульцом швайцарскага «Бэрну»[3]. У першы ж сэзон за 42 матчы зарабіў 44 пункты (16+28).
Домінік Кагун | ||
---|---|---|
![]() | ||
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 2 ліпеня 1995[2] (28 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Бэрн | |
Выступаў за | ||
Гульнявая кар’ера | 2014 — цяпер |
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б Kadeřábek P. Nejtěžší zkouška v životě, ale zvládli jsme to, říká po olympijském finále hokejista Andronov — Czech Radio, 2018.
- ^ а б Dominik Kahun // http://www.munzinger.de/search/go/document.jsp?id=01000009607
- ^ «Dominik Kahun for three years at SCB». SC Bern.