Добрасьць

рака ў Беларусі

До́брасьць, Задо́брасьць — рака ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 87 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Дарлівае, вусьце на паўднёвай ускраіне места Крычава. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Ад вытоку да вёскі Касьцюшкавічы (8,8 км) і на працягу 1,8 км на прывусьцевай дзялянцы рэчышча каналізаванае. Каля вёскі Калініна на рацэ плаціна і сажалка.

Рака
Добрасьць
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Дарлівае
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Магілёўская вобласьць
Даўжыня 23 км
Плошча басэйну 87 км²
Нахіл воднай паверхні 1,3 ‰

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 147