Дзітмар Эльяшавіч Разэнталь (19 (31) сьнежня 1900, Лодзь, Царства Польскае, Расейская імпэрыя — 29 ліпеня 1994, Масква, Расейская Фэдэрацыя) — савецкі й расейскі лінгвіст, аўтар шматлікіх працаў па расейскай мове. Кандыдат пэдагагічных навукаў (1952), прафэсар (1962).

Дзітмар Разэнталь
па-нямецку: Dietmar Rosenthal
па-польску: Ditmar Rozental
Дата нараджэньня 24 лютага 1900(1900-02-24)
Месца нараджэньня Лодзь
Дата сьмерці 29 ліпеня 1994(1994-07-29)[1] (94 гады)
Месца сьмерці Масква
Месца пахаваньня
Месца вучобы Маскоўскі ўнівэрсытэт
Занятак мовазнавец, прафэсар
Навуковая сфэра філялёгия
Месца працы Факультэт журналістыкі МДУ
Вядомы як лінгвістычны русіст
Навуковая ступень кандыдат пэдагагічных навук[d][2] (1949)
Узнагароды
мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «У памяць 800-рочча Масквы»

Біяграфія

рэдагаваць

Дзітмар Разэнталь нарадзіўся 19 (31) сьнежня 1900 году ў Лодзі (Польшча). У раньнім юнацтве жыў у Бэрліне, дзе працаваў ягоны бацька Зыгмунт (Эльяш) Майсеевіч Разэнталь (пам. 1930); маці, Іда Восіпаўна (Ушэраўна) Разэнталь (пам. 1934), была хатняй гаспадыняй.[3] У Маскве — з 1914 году. Да 1918 году навучаўся ў 15-й маскоўскай (Варшаўскай) гімназіі. З 1918 году — у Маскоўскім унівэрсытэце (скончыў у 1923 годзе па спэцыяльнасьці італьянская мова), Інстытуце народнае гаспадаркі імі К. Маркса (скончыў у 1924); затым — у РАНИГНе (1924—1926; асьпірант, навуковы супрацоўнік).

З 1922 па 1923 год выкладаў у сярэдняе, з 1923-га — у вышэйшае школе (рабфак імя Арцёма, 1923—1936). Далейшыя месцы працы — філялягічны факультэт 1-га МДУ, з 1927; Маскоўскі паліграфічны інстытут, 1940—1962; факультэт журналістыкі МДУ. Прафэсар, загадчык катэдры стылістыкі рускае мовы факультэта журналістыкі МДУ ў 1962—1986. Доўгі час кіраваў групай дыктараў тэлебачаньня й радыё СССР.

Разэнталь стварыў падручнік італьянскае мовы для ВНУ, расейска-італьянскія й італьянска-расейскія слоўнікі; перакладаў на расейскую мову творы італьянскіх пісьменьнікаў.

Родапачынальнік (разам з прафэсарам К. І. Былінскім) практычнае стылістыкі, адзін з асноўных распрацоўнікаў і тлумачоў правілаў сучаснае расейскае мовы. Аўтар больш за 150 падручнікаў (публікаваліся з 1925 году), дапаможнікаў, даведнікаў, слоўнікаў, папулярных кнігаў, а таксама дасьледчых працаў па расейскай мове, культуры гаворкі, стылістыцы, правапісу, лінгвадыдактыцы.

Лінгвіст сканаў у ліпені 1994 году ў Маскве. Пахаваны на Вастракоўскіх могілках у Маскве.

Кнігі, падпісаныя імем Д. Э. Разэнталя, працягваюць выдавацца ў перапрацаваных выданьнях. Аўтарскія правы на творы Д. Э. Разэнталя належаць спадчыньніку Ю. Разэнталю.

Брат — эканаміст Оскар Эльяшавіч Разэнталь (1897—1972).

Прыжыцьцёвыя

рэдагаваць
  • Мамонаў В. А., Разэнталь Д. Э. Практычная стылістыка сучаснае расейскае мовы. — м, 1957.
  • Былінскі К. І., Разэнталь Д. Э. Літаратурнае рэдагаваньне. — М., 1957; 2-е выд. М., 1961.
  • Разэнталь Д. Э. Практычная стылістыка расейскае мовы. — М., 1965.
  • Разэнталь Д. Э. «Узгадненьне паводле сэнсу» выказьніка зь дзейнікам. — М., 1960.
  • Цяжкія выпадкі пунктуацыі. — М., 1959 (у суаўтарстве).
  • Пытаньні расейскага правапісу. Практычны дапаможнік. — М., 1962.
  • Разэнталь Д. Э. Даведнік па правапісе й літаратурнай праўцы. Для працаўнікоў друку. — М., «Кніга», 1967.
  • Артаграфія й пунктуацыя. Правілы й практыкаваньні. Вучэбны дапаможнік. — М., 1970 (у суаўтарстве).
  • Рэдагаваньне: Б. З. Букчына, Л. Н. Калакуцкая, Л. К. Чальцова. Вопыт слоўніка-даведніка: Злучна й паасобна. — М., 1972.
  • Разэнталь Д. Э. Верны сябар настаўніка-славесьніка // «Расейская мова ў школе», 1975, № 3. — С. 90.

Дапоўненыя пасьля сьмерці

рэдагаваць
  • Д. Э. Разэнталь, М. А. Целянкова. Слоўнік цяжкасьцяў расейскае мовы. — М.: Рольф, Айрыс-прэс, 1998. — 576 с — (Вучэбнаы дапаможнікі для ВНУ.) — ISBN 5-7836-0043-1
  1. ^ Bibliothèque nationale de France Ditmar Èlʹâševič Rozentalʹ // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ http://pruttskov.livejournal.com/401544.html
  3. ^ «Паталягічна пісьменны» Разэнталь

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць