Дзятлавіцкі сельсавет (Ваўкавыскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці БССР

Дзятлавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дзятлавічы.

Дзятлавіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Уваходзіць у Ваўкавыскі раён
Адміністрацыйны цэнтар Дзятлавічы
Дата ўтварэньня 16 ліпеня 1954
Дата скасаваньня 2 сьнежня 1961
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

12 кастрычніка 1940 году створаны Боблаўскі сельсавет у складзе Ваўкавыскага раёну Беластоцкай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Гарадзенскай) вобласьці БССР[1]. Цэнтар — вёска Боблава. 16 ліпеня 1954 году сельсавет перайменаваны ў Дзятлавіцкі, цэнтар перанесены ў вёску Дзятлавічы[2].

2 сьнежня 1961 году сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучаная да Ваўкавыскага (вёскі Альхова, Андрушы, Боблава, Дзятлавічы, Дуляўцы, Зарачаны, Крываносаўцы, Місьлюкі, Пасынкі) і Рэплеўскага (вёскі Агароднікі, Бойдаты, Мількаўцы) сельсаветаў[3], а 27 траўня 1965 году — Роскага пасялковага савету.

  1. ^ Дзятлавіцкі сельсавет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).

Літаратура

рэдагаваць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 216
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 116, 150