Драч

(Перанакіравана з «Дзяркач»)

Драч, дзярка́ч, дзяргач (па-лацінску: Crex crex) — птушка сямейства пастушковых атраду жураўлепадобных. Занесеная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Драч
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадGruiformes
СямействаRallidae
РодCrex
Бінамінальная намэнклятура
Crex crex
Ахоўны статус
Найменшая рызыка (LC)
Crex crex

Пашыраны па ўсёй Эўропе, Заходняй Азіі. Жыве на вільготных травяністых лугах, у пасевах сельскагаспадарчых культур, на лясных высечках, агародах. У Беларусі звычайны пералётны від (народныя назвы дзяргач, дзяргун). Актыўны пераважна ўначы. Даўжыня цела 18—27 см, маса 100—200 г. Афарбоўка сьветла-рыжая зь цёмнымі стракацінамі. Дзюба кароткая, моцная. Бегае хутка. Вясной самец выдае вельмі рэзкія, моцныя, непрыемныя гукі (адсюль назва). Корміцца насякомымі, смаўжамі, дажджавымі чарвямі, насеньнем пустазельля і іншым. Зімуе ў Афрыцы і Міжземнамор’і. Увосені вельмі тлусты.

Аб’ект паляваньня. Мяса вельмі смачнае, гатуецца падобна да перапёлкі, фазана.

Літаратура

рэдагаваць

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць